Читать «Даўняе, незабыўнае...» онлайн - страница 5

Вячаслаў Адамчык

У гэты вечар Зоня неяк уся прыгарнулася да мяне. Вочы ў яе былі вільготныя і таемна глыбокія, з лёгкім сумам i тугою. Я прыхінуў яе да сябе—сцішылася, пацалаваў у сцятыя вусны—трохі засаромелася, цяжка ўздыхнула i ўсё маўчала. Яна вінавата ўглядалася на мяне, Ціха рыпнулі дзверы, і на панадворак вышаў Сіўтук. Пастаяў воддаль, потым неяк бо­кам пасунуўся да плоту, падцягнуў да шульца прыадчыненыя веснічкі, а калі варочаўся на­зад, не пазіраючы ў наш бок, злосна папярэдзіў.

— Усё сядзіць, І не да сну ёй.

Гаварыў ён да Зоні, але гэта датычылася i мяне. Калі яна, паслухаўшыся бацьку, пайшла ў хату, ён дапёк мяне ясна, але як-бы папракаючы толькі яе:

— Ых ты, каб цябе зямля, залёты строіш,—

І голас яго пагрубеў, быццам я не дачуў-бы i гак,—i каб з кім людскім, а то...

«Людскасць» Сідар разумеў па-свойму і вымяраў яе па-свойму: заможна жыць, трымаць добрае поўвалокі ўрадлівае зямлі, а то i больш, як ён трымае. Толькі тады табе i гонар, табе і пашана, тады з табою завядзе хэўру стары Сіўтук. Ён будзе паважаць, радніцца з табою.

ГІрыкідваў Сідар на сваё вока i годнасць хлопца для свае дачкі, ашчадна выпытваў i выведваў, бо тут была тая самая мерка—каб багаты. Характар і хараство? Маладому i гэта на ўме, а ён, Сіўтук, разважае зусім іначай, абы, як кажуць, шапка на галаве, абы рукі ды ногі, абы чалавек, а калі ў гадах—бяда невялікая, затое гаспадар спраўны.

I на гэтай вазе Сідара я многа, ды і вельмі многа, не дацягнуў: не быў я роўны Зоні.

А тут якраз здарыўся Васіль—кавалер з Ельніцкіх хутароў. Гэты «ат сабе хлопец», як яго ахарактарызаваў Сідар, пераступіў парог сіўтуковае хаты. Я ўжо ніяк не мог разабрацца, што робіць бацька для свае дачкі. Васіль меў трыццаць сем год, а Зоня нават на год была маладзейшая за мяне. Калі я прыгледзеўся да яго носа, то праўду кажуць: каб зачапіўся за парог ды на яго не абапёрся, то ўпаў-бы. Да кавалера не прыставаў дарагі касцюм, на галаве парадзелі валасы. I каб да Зоні сватаўся хто іншы, а не ён, то я, пэўна, сышоў-бы з вачэй Сіўтука. Мне не абыходзіла яго плата за маю парабчанскую службу, мне абыходзіла Зоня. Я любіў яе.

У той дзень была вечарынка. Вярнуліся якраз дзяўчаты з фэсту, а хлопцы прывялі му­зыку—кульгавага Пятра з суседняй вёскі. Мы ўсе склаліся па дваццаць грошай і заплацілі яму два злоты, за што ён наймаўся граць усю иоч. Танцавалі на выгане, дзе сыйшлася ўся вясковая моладзь i дзе Пятро на пачатак рэзнуў пару танцаў. Але прытрухаў стары Сіўтук, выглядзеў мяне і, падыйшоўшы крадком, штурхануў, каб ніхто не заўважыў, локцем пад бок.

— Чаго яны таўкуцца на гэтай дзяцеліне?

У мяне-ж падлога, намякні i м. Я пушчу ў хату, чуеш, намякні.

Літасць гаспадара здзівіла мяне. Хто мог падумаць, даць веры, што ён «злітуецца», уважыць моладзь, не будзе палохацца, што на яго панадворку закураць i, не давядзі бог, упадзе іскра пад страху, ды начыста высмаліцца Сідар, спапяляцца ў каморы судзіны з прэлым збожжам i пойдзе з дымам доўгі яго будынак. Так падумалі мы ўсе, ды іначай грошкі думаў сам гаспадар. Ён гэтым днём рабіў усё ва ўгоду Васілю.