Читать «Даўняе, незабыўнае...» онлайн - страница 4

Вячаслаў Адамчык

— Ды вы ўжо, дзядзька, адзін... Мне досыць.

— От табе i маеш...

Ля сажалкі, абапёршыся на стаўпец грабель, як-бы нечым устрывожаная, стаяла Зоня. Я не хацеў парушаць яе заклапочанасці, але там яна, як мне здалося, нешта вельмі цікавае бачыць, і ў мяне самога з'явілася цікавасць. Я падыйшоў да яе.

— Што там?

Яна не аглянулася.

— Гэта-ж хаджу тут i не ба,чу.«. Глянь, як хораша цвітуць плавукі.

— Я сарву.

— Ой, нашто, Уладак!

— Я сарву табе.

— Ах, божа мой, ці ты не бачыш—у іх жоўты колер.

Ды я не паслухаў. Я, здаецца, не падкасваючыся, боўтнуўся ў цёплую лугавую ваду: ля берага забулькала, зашыпела бросня, праламалася адпаліраваная бязветраным сухім днём роўная паверхня сажалкі—і загойдаліся шырокія зялёныя лісты плавукоў і доўгія стаўбункі іх кветак.

— Не чапай!—Зоня спачатку адпіхала граб­лям! мяне, ды, не даўшы рады, адвяла стаўпцом з-пад самых маіх рук прывабную кветку.

Толькі я намерыўся (і ў гэты раз, пэуна, сарваў-бы соладка-пахучую макаўку плавука), ды Зоня незнарок, у спешцы, пацягнула да сябе граблі. I тут ужо неспадзявана для яе самой між зубоў грабель, шырока раскрыўшы вейкі-пялёсткі, пакорна і вінавата затаілася кветка. Зоня, трохі злосная, пляснула граб­лям! па вадзе, але, апырскаўшы мяне, весела засмяялася з таго, што я мокры ўвесь, і адбеглася. На цёмнай вадзе нерухома плавала страчаная нашай забаўкай буйная жоўтая кветка, а я даганяў Зоню, страшачы, што калі злаўлю, то выкупаю ў сажалцы. Яна ўхілялася маіх рук, адмахвалася граблямі, ды, кінуўшы іх, уцякла да рэчкі. Дабегшы да берага, занепакоілася, што ёй няма куды дзецца, і ўзбегла на пахілую вярбу.

— Страсу,—смяяўся я,—нікуды не дзенешся.

Я пажартаваў, не трос пахілую вярбу. Тры-

маючыся за моцныя сукі, я ступіў да яе па тоўстаму шурпатаму камлю. Нейкае глыбокае, трывожнае пачуццё спакусіла мяне—мне захацелася лёгка падняць яе на сваіх руках. Ды яна вёртка адвяла іх і збегла на бераг. Збянтэжаная, стаяла воддаль вярбы—прыгожая і прывабная.

— Гэта-ж дзень, людзі... які-ж ты неразум­ны, — яна ўсміхнулася, — і які-ж няздатны.

Сказала і засаромелася. Потым, не азіраючыся, пабегла, злёгку прытопваючы яшчэ няскошаную муравую траву. Узяла граблі i, маўклівая, пачала рухава завіхацца ў рабоце.

Я вярнуўся да Сіўтука, Ён ляжаў бокам на пакошы.

Мы яшчэ трохі пасядзелі, не абзываючыся адзін да другога. Падняліся таксама моўчкі i пайшлі варочаць сена.

Сідар, як я пачаў заўважаць, глядзеў на мя­не з-пад ілба, панура. Ён недалюбліваў мяне, і што далей, то больш. Праўда, бывала, ён толькі кашляў, а потым нават пачаў мармытаць. Мы яго не таіліся. I ён усё яшчэ змоўчзаў, ды аднойчы-такі не сцярпеў, не мармытнуў, як заўсёды, а выказаў сваю незадаволенасць і злосць выразна.

Я добра помню той вечар на спадзе гарачага лета. Высока ў зорным, чыстым небе вісеў сярпок-месяц. За вёскаю чулася дзявочая песня, а тут, пад ясенем, пад густым ялозым частаколам, дзе да кусціка густога бэзу прытулілася нізкая лавачка, сядзелі мы. Стая­ла чуткая цішыня, i было цёмна.