Читать «Даўняе, незабыўнае...» онлайн - страница 9

Вячаслаў Адамчык

Чакаў я нядоўга, але гэты кароткі час чакання здаўся бясконца доўгім. I вось з вуліцы, ля веснічак, паказалася яна. Ішла, не вельмі спяшаючыся, але трохі неспакойна. Я пазнаў яе адразу па росту, па хадзе, нават яшчэ здалёк па той самай белай хустцы.

— Зоня!

Яна палахліва адхіснулася ўбок.

— Ой...—здзівілася, ды неяк скора пазнала, можа нават не спадзеючыся, што гэта напэўна я.—Уладак, ты?.. Няўжо ты?

3 пакутай i тугою я выгаварыў яшчэ раз дарагое імя, якое ў голас не гаварыў даўно... Я ніколі не думаў, што яго так цяжка вымавіць, аж да горкіх слёз на вачах, да цяжкага болю ў душы:

— Зоня!..

Яна маучала, не адказвала. Збітая з тропу, стаяла як сама не свая, прыгнуўшыся. 3-пад хусткі ў яе выбіліся валасы, яна не папраўляла іх і ўсё ўглядалася ў мой твар. У цемры вочы яе наліліся дзіўным бляскам. У іх затаілася нядобрая злосць.

— Ты прыехаў дзеля мяне? Нашто?—голас быў не свой i страшны, як позірк вачэй.

— Чаму-ж ён тут! Няўжо забылася?

— Не, Уладак, не!—ціха i жалобна адазвалася яна. I ці гэта быў жаль па сабе, па мне, што так рана загубілася маладосць наша:— Адкуль мне ведаць, што ты вернешся. Я чакала, мне было не выжыць без цябе. Але яны падгаварылі. Яны спакусілі... Ты не даруеш мне, ніколі не даруеш!

Яна адбеглася ад мяне.

— Зоня, што з табою?—я кінуўся да яе. У грудзях, здаецца, нешта адарвалася i балюча заныла.

— Не чапай мяне! Я хаджу дзіцём. Карай яго, карай бацьку!

Заламаўшы рукі яна заплакала. I гэты плач працяў мяне, востра кальнуў у сэрца. Я адчуу раптоўнае гора, вялікую бяду. Можа я меў што сказаць ды не мог, можа меў чым парадзіць, ды не ведаў, як. I я маўчаў. Да свядомасці даходзіла штосьці крыўднае, i раптам паднялося гарачае полымя нянавісці і брыдкасці да Зоні, да Васіля. Я быў зняважаны, усё маё святое, чыстае было аганьбавана. I мае думкі перавярнуліся інакш і можа горш для мяне. Мне здалося, што не на кухні ў сіўтуковай хаце, а тут, недзе каля мяне. стаіць Васіль. Яго тлустыя губы дрыжаць, гарадь яго асалавелыя вочы і апастылыя рукі яго цягнуцца да яе.

— Зоня!—вырвалася ў мяне з грудзей, я памкнуўся быў да яе, але не ўбачыў Зоні. Помню, бег вуліцаю, не разбіраючы, куды бягу І чаго бягу. Здаецца, чуў яе голас—«Ула­дак! Уладак!», але, апынуўшыся ў чыстым по­ли убачыў дарогу і пайшоў з Бярозаўкі.