Читать «Каласы» онлайн - страница 7

Кастусь Цвірка

* * * Як анямеўшы, стаялі тады мы Пад талеркамі радыё... Гараць гарады...                 Градам Білі словы па нас. Як жа так дапусцілі?                 Дзе мы былі дагэтуль? Гарбелі спіны,                 урасталі ў плечы берэты. Так, мы былі ў сябе                 (о, як мы забывалі на свет,                 што рассцілаўся за вокнамі                 ў мачтах i кветках), Так, мы былі ў сябе —                 у сваіх кватэрах-клетках,                 у цэхах-клетках, Так, у сябе— у сваіх рэбраў клетках... I вось—                 па галаве, як прутам жалезным: Вайна!.. Не спіце ж, не спіце, не спіце цяпер —                 на галовы, на рукі, на вочы,                 на дзіцячую даверлівасць душ — Бомбавы душ! Бомбавы душ! Маўклівыя,                 мы адзявалі бушлаты, Плугі свае i станкі пакідалі,                 на плечы ўскідвалі                 аўтаматы. Ішлі —                 заладзіць-забіць пралом                 (ад Чорнага да Балтыйскага мора ў граніцы                                 i ў сэрцах пралом,                 праз які ляцелі агонь, жалеза i смерць). Чатыры гады (без аднаго месяца)                 мы заладжвалі гэты пралом. Не бярвеннямі, не жалезам,                 не бетонам, не гравіем,                 не цэглаю, не зямлёй — Самімі сабой! Самімі сабой!.. 2О мільёнаў (гэта ўсяго па статыстыцы) Легла, як скалаў, нас, Каб заладзіць Гэты пралом. Вучыцца ў Леніна нам трэба Вучыцца ў Леніна нам трэба Стойкасці:                 ні вецер ледзяны,                 што зносіў стрэхі ў Шушанскім,                 ні шквал праклёнаў зрынутага класу,                 ні лес штыкоў, што атачалі Край Саветаў, Яго не пахіснулі нават. Вучыцца ў Леніна нам трэба — Мудрасці:                 ён не трымаўся мёртвай літары ніколі,                 як палачкі трымаецца сляпы,—                 глядзеў жыццю ў вочы. Вучыцца ў Леніна нам трэба — Дзелавітасці:                 ніколі не кідаў ён слоў на вецер                 i не даваў жыцця балбатунам                 (з дзвярэй яго,                 нібы з бутэлькі корак,                 выскаквалі яны). Вучыцца ў Леніна нам трэба — Працавітасці:                 нібы патроны порахам,                 ён запаўняў усе мінуты працай. Вучыцца ў Лепіна нам трэба — Смеласці:                 ён свет перавярнуць                 не пабаяўся! Вучыцца трэба нам у Леніна — Сумленнасці:                 усёй эпохі нашай                 стаў сумленнем ён!