Читать «Каласы» онлайн - страница 5

Кастусь Цвірка

* * * За Стоўбцамі, дзе, як паданне, ноч, Каціў мне Неман серабро да ног. У яснай, як пяць пальцаў, глыбіні Тапіў ён, не хаваючы ані, Змяю, Пегаса, Рыб, Вялікі Воз I пастуха двурогага нябёс. Якая прыгажосць! Ды ў дзіўнай той цішы Чагосьці не хапала ўсё ж душы... Раптоўна збоку, там, дзе белы плёс,— Як нож у ноч, застылай хвалі ўсплёск! Ды гэта ж, ледзь ні побач, паўз кусты Ішлі, гнучыся у дугу, плыты — Па Млечным Шляху, па маладзіку, Па неба скінутага цаліку! Агонь пабліскваў па плытах. Пры ім Стаяў хлапец з цыгаркаю i пхаў У бераг жэрдкай; дзядзька на спіне Ляжаў i хроп — між зор відаць быў нос! І сэрца тут мае, якое штось гняло, Устрапянулася у момант, ажыло. Я зразумеў, прырэчных плёсаў госць: Найлепшы той пейзаж, дзе людзі ёсць! Даяркі Пад восеньскім сонцам няяркім, Чакаючы пастухоў, Усмешлівыя даяркі Пляткараць пра жаніхоў. Ці ж дома ўседзець дзяўчатам — Стаяць пад вецярком. Як малако, халаты I шчокі — кроў з малаком! Даяркам — мілым, прывабным, Не трэба чужога святла: Усе, што патрэбна, фарбы Ім шчодра прырода дала. Не раз тут страчалі, бывала, Пеўневы галасы. Iм губы зара фарбавала, Што ззяла ў кроплях расы. Бялілі ім шыі міла Крыніцы — летам, зімой. А валасы залаціла Дзяўчатам сонца само. * * * Народ мой — высокае дрэва шматлістае,                                 якое ўсё весялей на                 Планеце гамоніць,                                 пускаючы                 новыя парасткі i галіны. Карэнні гэтага дрэва —                                 гісторыя... Балада пра Хатынь Была на Зямлі (у Лагойскім раёне, на Беларусі)                 веска сасновых хат — Хатынь. Там гуляла ў вокнах сінь,                 на сонцы грэліся гладышы i слоікі,                 якіх уздзявалі на тын. Там поле вясною аралі,                 жытам i лёнам зямлю засявалі, Там песні свае (такіх нідзе не пачуеш!)                 на купалле i на дажынкі спявалі. Там маці, выцягваючы з вузялка                 скупыя рублі,                 дачушцы панчошкі купляла, А як гуляць маладу пускала,                 выходзіла за вароты,                 рог хусткі кусала. Праводзіў хлопец дзяўчынку                 да гэтай вось брамкі;                 даверліва рукі свае міламу аддавала — I ад вакна адыходзіла маці,                 усю ноч вачэй не змыкала... Аднойчы прыйшлі сюды людзі ў зялёных фрэнчах З арыйскімі сваімі ідэямі, З кулямётамі                 i запалкамі. Вочы былі ў ix з халоднага лёду,                 сэрцы — з каменю. Кажуць, тады далека з дымам ляцеў                 людскі развітальны крык. Была на Зямлі (у Лагойскім раёне, на Беларусі)                 веска сасновых хат — Хатынь. Сёння на месцы Хатыні —                 пустыня. Хто галаву не схіліць,                 пачуўшы пра гэта: На цэлую вёску людзей                 асірацела планета! Сталі попелам сівым                 i вочы, i рукі, i ўсмешкі; Навек загінула (і ніколі ўжо не ўваскрэсне!)                 людская душа — песні... Нядаўна —                 у памяць пра вёску Хатынь,                 у памяць пра іншыя ўсе Хатыні — Павесілі архітэктары                 на яе папялішчы званы. Падзьме вецер, які варот i аканіц шукае, I — звоняць яны. Звоняць званы. Звоняць званы. Ці чуеш ты, шар зямны, Хатыні тваёй                 званы?