Читать «Каласы» онлайн - страница 6

Кастусь Цвірка

Хадыка

A між бароў, сярод імшары дзікай,

Дасюль вядзецца пасека лясная.

Багата дзіў аб ёй апавядаюць

I называюць гэтак жа—Хадыка.

Ул, Сыракомля, 1847

Вёска Хадыка (Нова-Цярушкаўскі сельсавет Салігорскага раёна), якая ўзнікла на месцы легендарнага ўрочы- шча, у час вайны была разам з людзь- мі спалена нямецка-фашысцкімі захоп- нікамі. Дубы ды сосны. Хвошч ды вязель. Жывіцы выстаялай хмель. Я думаў: стрэне, даўгавязы, Над звонкай студняй журавель. Я думаў: сопочную казку Раскажуць ліштвы, a ў акне Адчыніць вейкі — калі ласка — Блакіт нябесны ў сэрца мне. Я думаў: ля прысад рабінавых, На вуліцы, дзе мурава, Акружыць стайкай вераб'інай Мяне вясковая дзятва... Дарэмна: у вянку яловым — Вуглі ды некалькі цаглін. Дыміць па печышчах вясковых Расліна горкая — палын. Той чорны дзень — як цень далёкі, Ды ўсё запомніў гэты кут. Па сёння — ледзь ступі — сарокі Спалохана стракочуць тут. Песня партызана Ты думаў, фашыст,                 што кінуўшы голае цела маё                 Ў лёд сцен, Ты ўсё ў мяне адабраў:                 кашулю,                 якая ад смерці халоднай ратуе;                 край мой,                 што буслам клякоча над галінастай вярбою;                 мову маю беларускую,                 што з веку крыніцай у хатах цурчыць,                 не сціхаючы;                 волю,                 што крылы дае для самых высокіх палётаў. Ды ты пралічыўся:                 забыў ты пра песню,                 якая ў сэрцы маім засталася. І гэтая песня вярнула мне ўсё:                 кашулю,                 якая ад смерці халоднай ратуе;                 край мой,                 што буслам клякоча над галінастай вярбою;                 мову маю беларускую,                 што з веку крыніцай у хатах цурчыць,                 не сціхаючы;                 волю,                 што крылы дае для самых высокіх палётаў!