Читать «Пляц Волі» онлайн - страница 291

Алесь Пашкевіч

Рэзалюцыя гэтая была прынята Першым Усебеларускім Кангрэсам 17 сьнежня на вячэрнім пленарным сходзе Кангрэсу. Прынятая яна была аграмаднаю большасьцю дэлегатаў... З гэтага моманту Беларусь зноў сталася аб'яднанаю нацыянальнаю дзяржаваю, а беларускі народ зноў стаўся дзяржаўнаю нацыяй».

17

 Грошы былі перададзены з Кіева ў Менск праз аднаго дзяржаўнага «дзеяча» (сведчылі на Паўла Алексюка), але ў касу Выканкама не трапілі.

18

 Перамовы распачаліся, але па загадзе Мяснікова былі перарваны.

19

  І праз чатыры гады Карл Ландэр не забудзе тых падзей.

20

 Пра гэтае ганьбаванне нацыянальнага беларускага сцяга Народны сакратарыят абуральна выкажацца ў сваім Мемарандуме ад 28 лютага, накіраваным прадстаўніку вышэйшай нямецкай акупацыйнай улады.

21

 Ядвігін Ш. паводле расказанага напіша апавяданне-прытчу «Заведзеная надзея» (першапублікацыя ― у часопісе «Беларускае Жыцьцё» (1919, № 1, с.5).

22

 Апісаныя эпізоды дзейнасці атрада Лукаша Сяменіка і спробы ягонага знішчэння сумесна нямецкімі і бальшавіцкімі часткамі («заміранымі» ў сакавіку 1918 года) маюць дакумэнтальнае пацверджанне, як і далейшая барацьба «сяменікаўцаў» ужо супраць Чырвонай арміі ў 1919 годзе, пра што ― у наступных раздзелах...

23

 Яго абралі і старшынёй Таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны (першымі старшынямі былі Вацлаў Іваноўскі і Антон Луцкевіч). Віцэстаршынёй таварыства стаў Янка Станкевіч.

24

 Браты Мамонічы заснавалі ў Вільні першую дзяржаўную друкарню Вялікага княства Літоўскага і ў 1588 годзе выдалі ў ёй першы Статут княства ― па-беларуску. Тая друкарня, як сцвярджалі віленчукі-беларусы, месцілася ў квартале паміж касцёлам Казіміра і царквой Святога Міколы.

25

 Прозвішча сустракалася і ў іншым напісанні: Абэзэрскі.

26

 Пра злачынствы бальшавікоў у Менску сведчыў Янка Купала (артыкул 1920 года «Справа незалежнасьці Беларусі за мінулы год»): «...Палякі занялі Вільню, пасунуліся да Маладзечна і пагражалі Менску. Гэтыя ваенныя няўдачы прывялі бальшавікоў у дзікую злосьць. Яны пачалі шукаць вінаватых, разумеецца, як заўсёды не там, дзе трэба. Спачатку зрабілі «прылучэньнне» Літ.-Бел. Рэспублікі да Расіі (аб незалежнасьці ўжо не можна было і заікнуцца), пасьля зьвярнулі ўвагу на малую працу «чразвычайкі». І «чразвычайка» сваю працу «павялічыла». Праца гэта менчанам добра вядома. Курганы сотняў нявінна расстраляных аб гэтым і цяпер сьведчаць. Над Менскам павіс крывавы кашмар...»

Эксгумацыя ахвяраў ЧК праводзілася на той час не толькі ў Менску і не толькі на Беларусі. Да прыкладу, у сваіх лістах да камісара народнай прасветы Луначарскага пісьменнік Уладзімір Караленка згадваў пра раскопкі агульнай магілы бальшавіцкіх ахвяраў у Палтаве (Украіна): «...вытащили из общей ямы 16 разлагающихся трупов и положили их напоказ. Впечатление было ужасное...»