Читать «Пляц Волі» онлайн - страница 290

Алесь Пашкевіч

«...Нямецкія прадстаўнікі прапануюць перадаць французскаму кіраўніцтву на рахунак саюзнікаў сум ў памеры 322 млн. (залатых франкаў), якую склалі два ўзносы Расіі, прадугледжаныя Брэст-Літоўскім дагаворам... Золата будзе пастаўлена вагонамі ў Францыю чыгункай Майнц-Саарбрукэн...»

8

 У першую дывізію ― «дывізію смерці» ― пад камандаваннем Мацвеева, якую складалі салдаты і афіцэры, што прыйшлі з Балаховічам з Эстоніі, уваходзілі чатыры палкі, дывізіён коннай артылерыі ды інжынерны батальён. Другая дывізія налічвала пяць тысячаў жаўнераў Менскага, Віцебскага, Георгіеўскага і Смаленскага палкоў, дзвюх батарэй ды інжынернай роты. Узначальваў яе палкоўнік Мікоша, шэраговы склад быў сфармаваны з беларусаў і былых савецкіх ваеннапалонных. Трэцяя дывізія генерала Яраслаўцава колькасцю ў 2200 жаўнераў была сфармавана пад Кобрынам таксама з савецкіх ваеннапалонных і ўзмоцнена дывізіёнам артылерыі. Яе чатыры палкі мелі найбольш «сумніцельную ідэалогію» і вызначаліся ў яўрэйскіх пагромах і рабунках мірных жыхароў.

9

 Праз некалькі гадоў і будынак духоўнай семінарыі, і Траецкі манастыр ператвораць у казармы для пяхотнага палка Чырвонай арміі, а пазней ― знішчаць.

10

 На 1921 год суадносіны змяніліся намнога ― у горад «пайшлі» сяляне.

11

 28 кастрычніка 1920 года на стол старшыні рэўкома ССРБ Чарвякова паклалі зводку Барысаўскага павятовага камісарыята:

«...настроение крестьян враждебно к советской власти... случались столкновения с крестьянами. Были случаи ареста целых деревень...»

Пра тое ж казаў і даклад у Ваенрэўком ССРБ і ад камісарыята Менскага павета (яго «падбальшавіцкай» часткі):

«...Население некоторых волостей, узнав о самоопределении Беларуси, не хочет признавать никакой власти, кроме несуществующего правительства «Незалежнай Беларусі», и относятся очень враждебно к организуемым волостным ревкомам, заявляя, что власть нужно выбирать, а не назначать из Москвы».

12

 Шмат аб чым могуць распавесці папкі з дакумэнтамі пра забітых балахоўцамі (матэрыялы знаходзяцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь). Важна высветліць таксама і абставіны іх збірання...

13

 Камітэт па барацьбе з дэзерцірамі.

14

 Цяпер ― Ліепае.

15

 На кангрэсе прысутнічала і некалькі дзесяткаў бальшавікоў. Пазней Аляксандр Чарвякоў нясмела зазначыў, што кангрэс паспяшаліся разганяць. Кіраўнік КП(б)Б Кнорын таксама прызнаваў, што кангрэс можна было раскалоць: адабраць самых «свядомых» і ўвесці ў бальшавіпкія органы ўлады.

16

 «Самым важным для нас было тое, ― напіша пазней Кастусь Езавітаў, ― што Першы Ўсебеларускі Кангрэс ясна і рашуча стануў на грунт стварэньня сваёй уласнай беларускай дзяржаўнасьці, што гэтую дзяржаўнасьць ён устанавіў на Беларусі ў форме народнай рэспублікі і што ўладу ў Краю ён перадаў сваёй краёвай уладзе, якую выдзяліў з свайго складу.