Читать «Маскоўская Аўтаномная Акруга» онлайн - страница 17

Сяргей Іванавіч Тымнэтыкай

- Ды не, вядома! Для іх галоўнае – палітыка, эканоміка. Ну, жыцьцё зорак…

- Як заўжды, - заўважыў літвін. – Аднак, ужо аб адзінаццатай гадзіне рэдактар звоніць у тоне такім. Хуткая праца зроблена ім.

- Сапраўды, дзіўна? Чаго ён так раззлаваўся?

- Мабыць, погляд твой небясьпечны.

- Небясьпечны?

- Мяркую, так. Чукоцкая ўлада баіцца такога.

- Але ж я пісала пра мёртвую цывілізацыю!

- Пісала ты, што яна забіта чукчамі.

- Ну, так…

- Небясьпечна гэта афіцыйнай ідэялёгіі. Уяві: раптам заўтра булгары-з-Волгі заявяць, што былі цывілізаванымі?

- А гэта, хіба, праўда?

- Праўда. Толькі пра гэта ўзгадваць не прынята.

Вынтэнэ зьдзівілася, але прамаўчала.

- А бураты былі ня меньш разьвітымі за чукчаў. Нават больш значна. Уяўляеш, калі пра гэта напішуць?

- Ну і хай пішуць! Каму горш ад гэтага?

- Як каму? А як жа Адзіная Чукоцкая Бацькаўшчына? А як жа старэйшы чукоцкі брат? Ён жа прынёс свабоду і цывілізацыю іншым дзікунам?

- А нашто хлусіць?

- Мне таксама не зразумець. У нас, літвінаў, ня так усё. Не гаворым мы, быццам лепшыя за Кіеў. Русь ад нас адасобілася – яе права. Шкада, безумоўна. Але ваяваць за такое – не! Цяпер Кіеўская Русь – незалежная ад Вільні.

- Проста яна вялікая, - сказала Вынтэнэ. – Вы б усё роўна не далі б ёй рады.

- А Жамойць? – запярэчыў Уладзь. – Нашмат меньшая яна за Літву. І яе мы адпусьцілі. Прымусам трымаць – не, нядобра!

- Ведаеш… - сказала Вынтэнэ. – Я хачу паехаць у Літву…

Дзьверы адчыніліся. У пакой увайшлі два мужчыны ў цывільным.

- Ня рухацца! Чукоцкая служба бясьпекі!

Вынтэнэ паспрабавала накінуць халат.

- Ня рухацца, кажу!

Яна закрылася рукамі.

- Дзе здымкі?!

- Якія?

- Сепаратысцкія. І дзе чукчафобскія тэксты?!

- Слухайце, якім правам…

Чээсбэшнік уляпіў ёй поўху.

- Адказвай!

- Вось фотаапарат, - сказаў іншы.

- Засьвятлі стужку, - загадаў першы. Таварыш выканаў даручэньне.

- Дзе надрукаваныя здымкі?!

- Можна я апрануся?

- Потым!

Другі чээсбэшнік нахабна разглядваў дзяўчыну.

- Што, цікава? – кінула тая. У адказ – новая поўха.

- Гаварыць толькі па справе! – загадаў першы. З лазенкі выйшаў Уладзь.

- Хто такі?! Зьвярнуўся да яго другі чээсбэшнік.

- Не разумець чукоцкая, - сказаў літвін.

- Чаго?!

Уладзь ударыў яго ў ськівіцу. Ад нечаканасьці, чээсбэшнік згубіў раўнавагу. Чарговы ўдар паклаў яго на падлогу. Першы адскочыў у бок, але было позна: літвін схапіўся за крэсла.

Удалы кідок нэўтралізаваў ворага.

- Звані нашым! – крыкнуў Уладзь. Вынтэнэ набрала нумар Вінцука і Хрысьці.

***

Валізы сабралі хвілін за пятнаццаць.

- Paśniedajem paśla, - сказаў Вінцук. – Zaraz hałoŭnaje – vybracca adsiul.

- Куды мы цяпер? – спытала Вынтэнэ.

- Сядаем мы ў гэлікоптэр, - патлумачыла Хрысьця. – едзем на аўтамабілі спачатку.

- Što budziem rabić z hetymi? – яна зірнула ў бок прыбіральні, дзе ляжалі зьвязаныя чээсбэшнікі.

- Maju ideju! -Уладзь адкрыў паўлітровую пляшку. Вынтэнэ пазнала той пах.

- Harełka?

- Менавіта яна. Пачастунак зараз ім падрыхтуем. Як шаўковыя будуць.

***

Яны выйшлі з машыны. Перад імі быў аэрадром. Халупка, іржавы ангар, а далей – гэлікоптары.

Перад імі стаў чалавек. Вынтэнэ пазнала Кэленкеў.