Читать «Янук, рыцар Мятлушкі» онлайн - страница 4
Людміла Рублеўская
Страхі (
(
Мятлушка. Вось ён, уваход у палац Кадука!
Янук. Нарэшце! Даратэя, даражэнькая, я тут! Я хутка! (
Лесавічок. Пачакай! Не адчыняй вроты, пакуль не адыдзе Мятлушка!
Жытнічак. Мятлушка! Мілая! Ледзь знайшлі цябе!
Мятлушка. Сябры! Як вы сюды трапілі? Як вы перайшлі праз Чорнае балота? У вас жа няма крылаў, як у мяне!
Лесавічок. Бываюць імгненні, калі ў кожнага вырастаюць крылы.
Жытнічак. Мы паспелі своечасова. Ляці хутчэй дадому, хавайся!
Янук. А што пагражае шаноўнай паненцы?
Лесавічок. Хіба ты не ведаеш, што ёй нельга паказвацца на сонцы? Сонца спаліць яе крылы! Сонца заб’е яе! А там, у палацы Кадука, увесь час — поўдзень!
Мятлушка. Праўда… А я нібыта і забылася…
Янук. Ну што ж, калі так — дзякуй табе, Мятлушка… (
Мятлушка. Жытнічак, міленькі!Я пайду, схаваюся… Ты залацісты, як сонечны прамень, ты зможаш прайсці незаўважна ў Кадукоў палац… Прыгледзь за Януком, каб не здарылася з ім бяда. Тады раскажаш мне.
Жытнічак. Добра, Мятлушка… Толькі дзеля цябе!
Дзея трэцяя
Янук. Ты спіш, мая панна! Я ведаю, пракляты Кадук зачараваў цябе. Але я ведаю, як цябе пабудзіць — пра гэта напісана столькі казак! Прабачце, мая дарагая, што вымушаны скрасці пацалунак з вашых чароўных вуснаў!
Даратэя (
Янук (
Даратэя. А, помню… Юнак пад балконам… Значыцца, ты прыйшоў вызваліць мяне? Гэта прыемна.
Янук. Шаноўная панна! Хутчэй пойдзем адсюль!
Даратэя. Пойдзем? Спадзяюся, ты прыехаў у карэце? З табой многа слуг?