Читать «Янук, рыцар Мятлушкі» онлайн - страница 3
Людміла Рублеўская
А я ўсё-ткі прыгледжу за гэтым рыцарам… (
Дзея другая
Янук. Хай… сонца паліць… Хай… дождж імжыць… Зліецца…неба з зямлёй… А рыцар… О халера!(
Мятлушка. Трымайся, рыцар!
Янук (
Мятлушка. Ты б выбраўся! Недарэка! Ты ж зусім не ўмееш хадзіць па балоце. Глядзі, бачыш — высокая белая трава? Гэта сівец. Трэба ступаць толькі там, дзе ён расце. А ты палез проста ў багну!
Янук. Калі-небудзь я пастараюся таксама выратаваць цябе…
Мятлушка. Ну чаму ты ўвесь час «задаешся»? Трэба быць простым, як гэтыя зоры, як кветкі, тады зробішся мудрым.
Янук. Можа быць, добразычлівая панна падкажа мне, у якім баку знаходзіцца палац Кадука?
Мятлушка. Падкажу, калі пан Янук такі ўпарты…
Янук. Я хачу вызваліць князёўну Даратэю!
Мятлушка. Ну тады пайшлі, я цябе правяду. (
Янук (
Мятлушка (
Першая Начніца. О рыцар! Хадзі са мною — я зраблю цябе самым багатым у свеце! Я аддам табе сто патаемных скарбаў — ты купіш сэрцы першых прыгажунь і мячы найлепшых вояў! (
Мятлушка (
Другая Начніца. Хадзі са мною, рыцар! Я дапамагу табе здабыць славу! У мяне ёсць зачараваныя даспехі і зброя, ты будзеш пераможцам на ўсіх рыцарскіх турнірах!(
Трэцяя Начніца. Са мною! Толькі са мною, рыцар! Ты разумны і адважны, табе павінна належаць улада! Я зраблю цябе каралём вялікай дзяржавы, ты будзеш караць і літаваць, аб’яўляць вайну і заключаць мір. Вялікія дзеянні чакаюць цябе, рыцар! (
Янук. Шаноўныя пані, дазвольце мне прайсці, бо я — верны рыцар панны Даратэі і магу служыць толькі ёй.
Мятлушка. Малайчына, Янук! Начніцы служаць Кадуку, бо зло аднолькавае і ўдзень, і ўначы. Але гэта яшчэ не перамога! Сюды набліжаюцца Страхі — слугі Кадука. Мне страшна, Янук!
Янук. Не бойся, Мятлушка, я з табою!