Читать «Рэвізор» онлайн - страница 23
Мікалай Гогаль
Ганна Андрэеўна. Я думаю, зь якім там густам і пышнасьцяй задаюць баляваньні!
Хлестакоў. Проста не кажэце. На стале, прыкладам, кавун — на семсот рублёў кавун. Булён у гаршчэчку проста на параплаве прыплыў з Парыжу; адымуць вечка — пара, падобнае да якой нельга адшукаць у прыродзе. Я штодня на баляваньнях. Там у нас і віст свой злажыўся: міністар замежных справаў, францускі пасланьнік, нямецкі пасланьнік і я. І ўжо гэтак уходаешся, гуляючы, што, проста, нікуды ня варта. Як ускруцішся па сходах да сябе на чацьверты паверх — скажаш адно кухарцы:
Гараднічы й іншыя палахліва ўстаюць із сваіх крэслаў.
Мне навет на пакетах пішуць «ваша дастойнасьць». Аднойчы я навет кіраваў дэпартамэнт. І дзіва: дырэктар выехаў — куды выехаў, няма ведама. Ну, натуральна, пайшлі расправы: як, што, каму заняць месца? Шмат із гэнэралаў знаходзіліся ахвотнікаў, і браліся, але пойдуць, бывала, — не, мудравата! Здаецца, і лёгка на вока, а разгледзецца — проста ліха што! Бачаць, нічога не парадзіш — да мяне. І тае ж часіны па вуліцах — кур’еры, кур’еры, кур’еры… можаце ўявіць сабе, трыццаць пяць тысячаў адных кур’ераў! Якое палажэньне? — пытаюся.
Гараднічы й іншыя калоцяцца ад страху. Хлестакоў распаляецца мацней.
О, я жарцікаў ня люблю: я ім усім задаў постраху! Мяне сама Дзяржаўная рада баіцца. Ды што запраўды? Я гэткі! я не паляджу на нікога… я кажу ўсім:
Гараднічы
Хлестакоў
Гараднічы. А ва-ва-ва… ва…
Хлестакоў
Гараднічы. Ва-ва-ва… шасьць, дастойнасьць, ці не загадаеце адпачыць… вось і пакой, і ўсё, што трэба.
Хлестакоў. Дурное — адпачыць! Калі ласка, я гатовы адпачыць. Сьнеданьне ў вас, спадары, добрае… Я здаволены, я здаволены.
Зьява VII