Читать «Рэвізор» онлайн - страница 22
Мікалай Гогаль
Хлестакоў. Чаму-ж не заслугоўваеце? Самі, спадарыня, заслугоўваеце.
Ганна Андрэеўна. Я жыву на вёсцы…
Хлестакоў. Але, вёска, зрэшты, таксама мае свае ўзгоркі, ручайкі… Ну, пэўна-ж, хто параўнае да Пецярбургу! Гэх, Пецярбург! Што за жыцьцё, праўда-ж! Вы, можа, думаеце, што я толькі перапісваю; не, начальнік аддзяленьня са мной у сябрах. Гэтак стукне па плячы:
Разам:
Гараднічы. Чын такі, што йшчэ можна пастаяць.
Арцём Піліпавіч. Мы пастаімо.
Лукаш Лукашовіч. Будзьце ласкавенькі, ня турбуйцеся!
Хлестакоў. Бяз чыноў, прашу сядаць.
Гараднічы і ўсе сядаюць.
Наадварот, я навет стараюся заўсёды прасьлізнуць няўзнак. Ды ніяк нельга схавацца, ніяк нельга! Толькі выйду куды, ужо й кажуць:
Ганна Андрэеўна. Скажэце, як!
Хлестакоў. З прыгожанькамі артысткамі знаёмы. Я-ж таксама розныя вадэвільчыкі… літаратараў часта бачу. Із Пушкіным у сябрах. Бывала, часта кажу яму:
Ганна Андрэеўна. Дык самі й пішаце? Як гэта мусіць быць прыемна пісьменьніку! Самі, пэўна, і ў журналы зьмяшчаеце?
Хлестакоў. Але, і ў журналы зьмяшчаю. Маіх, зрэшты, багата ёсьць твораў: «Вясельле Фігаро», «Робэрт Д'ябал», «Норма». Ужо й назоваў навет не памятаю. І ўсё выпадкам: я не хацеў пісаць, ды тэатральная дырэкцыя кажа:
Ганна Андрэеўна. Скажэце, дык гэта самі былі Брамбэус?
Хлестакоў. Як-жа! Я ім усім папраўляю вершы. Мне Сьмірдзін дае за гэта сорак тысячаў.
Ганна Андрэеўна. Дык, пэўна, і «Юры Міласлаўскі» саміх твор?
Хлестакоў. Але, гэта мой твор.
Ганна Андрэеўна. Я адразу здагадалася.
Мар’я Антонаўна. Ах, мамуленька, тамака напісана, што гэта Загоскінаў твор.
Ганна Андрэеўна. Ну, вось я й ведала, што навет і тут будзеш пярэчыць.
Хлестакоў. Ах, але, гэта праўда: гэты, якурат, Загоскінаў, а ёсьць другі «Юры Міласлаўскі», дык гэны ўжо мой.
Ганна Андрэеўна. Ну гэта, пэўна, я саміх чытала. Як хораша напісана!
Хлестакоў. Я, прызнаюся, літаратурай існую. У мяне дом першы ў Пецярбурзе. Гэтак ужо й знаны: дом Івана Аляксандравіча.