Читать «Рэвізор» онлайн - страница 19
Мікалай Гогаль
Ганна Андрэеўна. А зь сябе які ён, брунэт ці блёндын?
Добчынскі. Не, болей шантрэт, і вочы такія шпаркія, як зьвераняты, гэтак да замяшаньня ажно даводзяць.
Ганна Андрэеўна. Што тут ён піша мне ў сваёй пісульцы?
Добчынскі. А, гэта Антон Антонавіч пісалі на чорнай паперы, з насьпеху: там нейкі рахунак быў напісаны.
Ганна Андрэеўна. А, але, праўда.
Добчынскі
Міхалка ўваходзіць.
Ганна Андрэеўна. Слухай адно: бягай да купца Аўдуліна… чакай, я дам табе пісульку
Добчынскі. Ну, Ганна Андрэеўна, я пабягу цяпер якхутчэй зірнуць, як там ён аглядае.
Ганна Андрэеўна. Ідзеце, ідзеце, я ня баўлю саміх.
Зьява ІІІ
Ганна Андрэеўна й Мар’я Антонаўна.
Ганна Андрэеўна. Ну, Марылька, нам трэба цяпер узяцца за тоалет. Ён сталічная штучка: крый Божа, каб чаго ня высьмяяў. Табе прыстайней за ўсё надзець тваю блакітную сукенку з дробнымі хвальбонкамі.
Мар’я Антонаўна. Фэ, мамуленька, блакітную! Мне зусім не падабаецца: і Ляпкіна-Цяпкіна ходзіць у блакітным, і Землянікава дачка таксама ў блакітным. Не, лепш я надзену каляровую.
Ганна Андрэеўна. Каляровую!… Праўда-ж, гаворыш, абы толькі наўсуперак. Яна табе будзе куды лепш, бо я хачу надзець крэмавую; я вельмі люблю крэмавую.
Мар’я Антонаўна. Ах, мамуленька, самім не да твару крэмавая!
Ганна Андрэеўна. Мне крэмавая не да твару?
Мар’я Антонаўна. Не да твару, я што хаця даю, не да твару; на гэта трэба, каб вочы былі зусім цёмныя.
Ганна Андрэеўна. Во добра! а ў мяне вочы хіба ня цёмныя? самацёмныя! Якую дурніну пляцеш! Як-жа ня цёмныя, калі я варажу на сябе заўсёды на хрысьценную даму?
Мар’я Антонаўна. Ах, мамуленька, самі больш чырвенная дама!
Ганна Андрэеўна. Кепства, зусім кепства! Я ніколі ня была чырвенная дама.