Читать «Вяртанне» онлайн - страница 6

Алесь Аркуш

ДЫСКУСІЯ

«Я з Вамі не згаджаюся, выкладчы», — І яйка курыцу вучыла, Нягледзячы на розум матчын. І непісьменны ведаў больш магістра. Я за траісты Саюз сумлення, ведаў, апантанасці. Хапае і ў маіх развагах таннасці. Затое некалі панурыцца І слухаць міратворныя сівыя байкі. А што калі зарэзаная курыца Нам несла залатыя яйкі?

НА ВЕЧАРЫ ПАЭЗІІ

Анатолю Сысу

О, колькі нас вояў Мянціць языкамі, І то калі ў гэтым Няма небяспекі. — Ты сам паспрабуй. …І стаю перад вамі, І вусны дранцвеюць, І шэпты, як здзекі. З чаго распачаць Мне размову, каб словы Прытулак знаходзілі — Ў душах сагрэцца? Якія узрушаць Жыццёвыя сховы, Каб грукала слова Аб сэрца да сэрца? Хвіліны маўчання Даўжэй за гадзіны. З чаго распачаць?.. Пачынаю з Радзімы.

ДЭЛЕГАТ

Сто тысяч людзей дэлегата Сем дзён выбіраюць на Сойм. Сто тысяч пытанняў узнята. (Багата прыкрыюць крысом.) Дзве тысячы кандыдатаў Люд вынес на суд грамады. З іх кожны прамоўца выдатны І вораг нішчымнай вады. З іх кожны грамадзкі руплівец… А гэты глядзіць немаўлём. Хто ў позірк паверыў шчымлівы? Хто праўду заблытаў жыццём?

Я САМ УБЫЧЫЎ

Не пазычай мне сваіх воч, Я сам убачыў, не дзіця, Сусветаў бездань — калі ноч, А калі дзень — мяжу жыцця. Яшчэ я ўбачыў птушкі след, Што на шляхах вятроў, аблок, І як займаецца сусвет, Дзе панаваў мярцвячы змрок. І цуды дробныя — наўзбоч, Не патрабуюць адкрыцця. Не пазычай мне сваіх воч, Я сам убачыў, не дзіця.

МЯНТУЗ

У сонных водах рэчкі Гайна Жыццё віруе разнастайна. Міфалагічныя істоты Мянтуз пакінуў без работы. Як вадзянік, людзей пужае, Лятае ноччу на кажане. Сарвецца — плёх — буйныя хвалі На строме рэчку абганялі. А рыбакам замест улову Заблытаў лёскі адмыслова. Гучней за музыку «Дып папал» Раўлі гурбою — ну і д’ябал!