Набліжаецца час чакання лістоў —Назапашвай цярпенне.Адшукай у кахання пяшчоту са слоў.Першы ліст не збавенне.Зноў на сэрца ляцяць і ляцяць матылі…Першы ліст не збавенне.І на гэтай найлепшай зямлі на ЗямліЯ не ведаю снення.Зараніцы пачуцці свае даручу.Страціў час вымярэнне!Я да скрыні паштовай на крылах лячу…Соты ліст не збавенне.
* * *
Вэнэра пацеркай мігціць,У аскетычны космас запрашае.Камэты срэбнаколерная ніцьТчэ немаўлятам стужкавыя шалі.У цемры нараджаецца жыццё.Сусьвет — нібыта казачна-умоўны,Чаканьне, як паўночнае ліццёРасплаўленага месяца у чоўны.
* * *
Раней я баяўсяцемры,жудасна-таямнічай,халоднайі бязлітаснай.Ашуканы,я баяўся цемры,але час ператварыўпудзіла боязіу аскепакбезабароннай з’явы.Пануюць ліхтары.Слепяць фары.Палохаюць вогнішчы.
СЯРГЕЮ ПАЛУЯНУ
Вы клікалі мяне — восья прыйшоў,З воч паздзіраў усім павязкі.Але, як матылі, з усіх куткоўВы паляцелі на святло, а не на краскі.
ХАЛЕПА
Вандроўнік маўчаў, ён быў дзіўны вандроўнік,Сядзеў і маўчаў, як нямко.На вуліцы халепа смеціла слотай —Найбольш пад акном у святло.Які ж ты вандроўнік — мармоль засцянковы,Калі назапасіць гісторый не змог.Праз халепу месяц сляпіўся замовайЯк новы вандроўнік ступіў на парог.А потым яшчэ і яшчэ, як навала,І цесна зрабілася ў хаце са шкла і металу.Гарбатай усіх частаваў — і чатыры фаеркі няспыннаВыключна займаліся вырабам кіпеню…— Ты дзіўна падобны на Анцева сына, —Прамовіў з гасцей нехта ў спіну мне.І болей ні гуку, у цішу закуты.Я сціснуў далонямі вушы — пакута.
ЧОРНЫЯ ПТУШКІ
Чорныя птушкі фарбуюць нябёсыЎ жудасны колер.Голае поле. Дарога. Калёсы.Вецер у коле.Чорныя птушкі фарбуюць нябёсы…Птушак няволяць —Гоняць, як хмару, птушыныя лёсы.Вецер у коле.Чорныя птушкі фарбуюць нябёсы…Цьмяна у полі.Пругкія крылы, як вострыя лёзы.Вецер у коле.Чорныя птушкі ўсадзілі ў нябёсыКрылы.Даволі!Ўпалі на глебу чырвоныя сьлёзы…Вусьцішна ў полі.
НАТОЎП
Натоўп рухаецца па шляху, брукаванымжывымі чалавечымі галовамі. На адзіным дрэвеўскрай бясконцай людской плыні пугачомсядзіць вірлавокі дзядзька.— Хадынка нібыта, Хадынка нібыта… —бесперапынна мармыча ён.Ці ён папярэджвае, ці ён пытаецца?Натоўп моўчкі абмінае дзівака.Каб неяк прыхаваць пачатак і канец,масянжовы месяц спрабуе захінуцьзалатое сонца. Але сонца паглынае цемру, і натоўп —як на далоні. Толькі дзе той пачатак,дзе той канец? Углядайся да зьнямогі,а калі стомішся, то шлях, брукаванычалавечымі галовамі, здзівіць бязлюддзем.