Читать «Вяртанне» онлайн - страница 7

Алесь Аркуш

ГОСЬЦЯ

Ты ўвайшла нечакана, ікліва. Я пісаў і нічога не чуў: Ад гранёнага слова шчаслівы, І ад роспачы слёзы ўваччу. Ты ўвайшла і як сябру сказала: — Добры дзень, кандыдыт на Парнас! Ты прабач, на хвілінку з вакзала… Ну як справы? Відаць, ужо ас?! Прыгадала было здарэнне, Толькі ў ім я сябе не пазнаў. — Вось прывезла літроўку варэння, Гэта вішні, як ты заказаў. І пайшла, і як воблака знікла, Нават дзверы не рыпнулі ўслед. Толькі білі гадзіннікі звыкла Ды літроўку разглядваў буфет. Хто яна, таямнічая госьця? Я не ўспомню, не ўспомню ніяк! Гэта сон, гэта мне падалося… Слоік вішняў — пакутлівы знак.

У КАЛГАСЕ

Не лясы тачыце, а косы… У горадзе іншае лета. Кіруе студэнтамі босы Дзед Жычка. Яфрэйтар кабетаў. Навука сялянскага быту Даецца, не так, каб адразу… Ваду ліе з конаўкі Рыта, Як стромкую рэчку Каўказа. Дзед Жычка у новай фуражцы (Са службы вярнуўся Камосін) На фоне будынкаў фуражных Заслухаўся спевам калосся.

ПАЭТКА-ДЗЯЎЧЫНА

У таршэра сталёвая лапа. У таршчэра прыватнае вока. Невялічкая штучная малпа, Як анёлак, аблётвае цокаль. Акуляры, стаміўшыся дужа, Утаропяцца з гэтай прычыны. Спадзяюся, цудоўнага мужа Адшукае паэта-дзяўчына.

НА ПАЛЯВАННІ

Бусел — балотны каморнік — Мерае багну рупліва. Шчыльны трыснёг ледзьве горне Вецер — стары і сварлівы. Порсткі сабака дзядзькі Ягора Раптам замёр, быццам стодка з фарфору.

КРАІНА ВЯЛІКАГА МАТЫЛЯ

Вусені на гусенічным ходзе соўгаюцца па здратаванай глебе. Брыдка. Паўсцістыя, пачварныя, яны ведаюць выйсце: кожны шукае краіну Вялікага Матыля. Калі ўзыходзіць сонца, варушацца на ўсход, калі хаваецца — назад варочаюцца, паўсцістыя, пачварныя. Як ноч — ад стомы дранцвенне. У сне народзяцца крылы.

ХІЖЫ ЛАНЦУГ

Жаўнеры набліжаюцца                              спрактыкаваным ланцугом, Стваламі карабінаў размыкаюць вецце, Раструшчваюць, нібыта яйкі ў гнёздах, росы, Жахлівым крокам вымяраюць лёс ахвяры. Якога Марса служкі вурдалачаць? Каго шукаюць здані ў нашым лесе? Стагоддзі пераблыталі, няйначай. Іх песня, Як сабачы брэх, мурашыць спіну. Выццём пазатыкалі сабе вушы, Не чуюць дрэва, птушку, чалавека, І толькі рулі касавурацца, як зрэнкі. Жаўнеры сунуліся хіжым ланцугом, Спявалі птушкі, размаўлялі дрэвы, Заходзілася плпчам немаўля…

РАСПЛАТА

У люстэркі лістоты

глядзіцца сонца.

Зняважыў злачынца дрэва Абразай ілжывых слоў, У сьпіну нібыта стрэліў, І словы атруцілі дол. Як трызніла дрэва сутоннямі! Як моташна лісце гуло! Наўкольныя парасткі кволыя Ня ўзнімуцца ўжо на крыло. Не трэба ні шроту, ні пораху — Люстэркі на дрэве зіхцяць… Нацэліла зброю на ворага, І полымя бег не суняць.