У неба яблыкі ўзляталі,А з неба падалі каменні.І людзі з боскім утрапеннемГлыжы ў садах сваіх збіралі.Яны дзівіліся, як дзеці,Яны былі на сёмым небе:— Гніляк няхай бы трапіў дзесьці…— Відаць, падзейнічаў малебен.Зімой дзівіліся нанова:— Вось гэта, браткі, захаванне,А што цвярдыя для ўжывання —То яблык спее адмыслова.Чакаюць людзі — як умеюць, —Калі ўжо яблыкі паспеюць.
СІВЫЯ ЛІСТЫ
Гэта роспач пісала, не я,Гэты ліст напаўзмрочнай парою.Гэта вецер віхурнага дняЛіст прыбіў да магілы героя.Хто яму прачытаў гэты ліст?І няўжо тыя словы кранулі?Бо ён жыў невядома калі,Ў час далёкі: між дзідай і куляй.Бо сплыло столькі рознай вады,Неспакойна і сёння герою…Мне прыходзяць сівыя лісты,Ды атрамант бярэцца крывёю.
КРЫМКАЧ
Крумкач вяртаўся ва ўчарашні дзень,Ён абгінаў Зямлю хутчэй яе вярчэння.Інакш пражыць хацеў судовы дзень,Каб здрадніцтвы свае схаваць ад пакаленняў…Жыццё як сон — павекі толькі ўзняў…Чаргуюцца мясціны: Вільня, Коўна…З усіх існуючых зямных праяўВяртанне ва ўчарашняе найбольш умоўна.Крумкач вяртаўся — ён у часе знік.Адразу знікла пачуццё напрамку руху…У цемрадзі стагоддзяў бразгацеў цягнік,Дагнаць які не хопіць ні жыцця, ні духу.
ЖЫТА
Я ніколі не бачыў такога жыта:як лес, як мора, як сусвет.Яно разумнае жыта, яно жыве.Чую — у жыце плача немаўля.Я ўрываюся пад шаты калосся.Бягу — і плач сцёгае па твары.Спыняюся — і плач знікае.Дарэмныя мае пошукі.Марныя мае патугі.Знямога дзьме сустрэчным вятрыскам.Я знямогся ўшчэнт.Ледзь жывы я падаю на дол.Плач адразу знік.«Ці не трызнілася мне?» —зацеплілася думка,і я спрабую супакоіць сябе.Ды пошапт калосся свідруе душу.
ЦІШКАВАЕ ПОЛЕ
Дынастыя рахманых вепрукоўнаведвае ў цямрэчы Цішкавае поле,дзе некалі садзілі людзі бульбу,дзе засталіся пудзілі з мяхоў,ў якіх гаспадары прывозілі ўгнаенне.Шукаюць безупынна і нястомнасвае ўлюбёныя прысмакі, —штурхаюцца, бяскрыўдна рохкаюць адзін на аднаго.Нішто не замінае справе ноччу,але ўсё роўна асцярога не знікае,бо ля дарогі засталося гумавае колаі дзве рыблёўкі ў хмызняку схаваны, —напэўна вернуцца гаспадары.