Читать «Рускія народныя казкі» онлайн - страница 9

Леў Мікалаевіч Талстой

Падняўся казёл-казлішча, разагнаўся, стукнуўся — вароты і адчыніліся.

Пыл слупам узнімаецца, трава да зямлі прыгінаецца, бягуць казёл і баран, а за імі скача на трох нагах кот — шэры лоб.

Стаміўся кот, пачаў прасіць-маліць названых братоў:

— Казёл і баран, не пакіньце меншага брата...

Узяў казёл ката, пасадзіў яго на сябе, і памчаліся яны зноў па гарах, па далах, па сыпучых пяскэх. Доўга беглі, і дзень і ноч, пакуль ногі сілу мелі.

I вось перад імі крутая гара, пад гарою скошаны луг, а на тым лузе стагі, быццам дамы, стаяць.

Спыніліся казёл, баран і кот адпачываць.

А ноч была асенняя, халодная. Дзе агню раздабыць? Думаюць казёл і баран, а кот — шэры лоб ужо расстараўся бяросты, абкруціў ёю казлу рогі і загадаў яму з бараном стукнуцца лбамі.

Стукнуліся казёл з бараном, ды так моцна— іскры з вачэй пасыпаліся,— бяроста і загарэлася.

Расклалі яны агонь, селі і грэюцца.

Не паспелі як след абагрэцца — бачаць: ідзе няпрошаны госць — мядзведзь:

— Пусціце пагрэцца, адпачнуць, штосьці знясілеў зусім...

— Сядай з намі, Міхал Іванавіч! Адкуль ідзеш?

— Хадзіў на пчальнік ды пабіўся з мужыкамі.

Пачалі яны ўчатырох бавіць цёмную ноч: мядзведзь пад стогам, кот — шэры лоб на стозе, а казёл з бараном — каля агню.

Раптам ідуць сем шэрых ваўкоў, восьмы — белы, і — проста да стога.

Забляялі казёл і баран са страху, а кот — шэры лоб і кажа:

— Авохці, белы воўк, над ваўкамі князь! Не ўводзь у злосць нашага старэйшага брата: ён сярдзіты, як разыдзецца — нікому не паздаровіцца. Хіба не бачыце, якая ў яго барада: у ёй уся сіла, барадою ён звяроў забівае, а рагамі толькі шкуру здымае. Лепш па-добраму падыдзіце ды хораша папрасіце: хочам, маўляў, пацешыцца, сілай памерацца з меншым брацікам, вунь з тым, што пад стогам ляжыць.

Ваўкі кату пакланіліся, абступілі мядзведзя і давай: з ім задзірацца. Мядзведзь трываў, трываў — ды як схопіць у кожную лапу па ваўку! Перапалохаліся яны, вырвался сяк-так і, падцяўшы хвасты, кінуліся наўцёкі.

А казёл і баран тым часам падхапілі ката, пабеглі ў лес і зноў нарваліся на шэрых ваўкоў.

Кот хуценька ўскарабкаўся на самую макаўку яліны, а казёл з бараном падскочылі, ухапіліся пярэднімі нагамь за яловы сук і павіслі.

Ваўкі стаяць пад ялінаю, зубамі ляскаюць.

Бачыць кот — шэры лоб, што справы дрэнь; пачаў кідаць у ваўкоў яловымі шышкамі і прыгаворваць:

— Раз воўк! Два воўк! Тры воўк! Усяго па ваўку на брата. Я, кот, нядаўна двух ваўкоў з'еў з костачкамі, дык яшчэ есці не хачу, а ты, большы брат, на мядзведзяў хадзіў, ды не злавіў, бяры сабе і маю долю!

Толькі ён сказаў так, казёл сарваўся і ўпаў проста рагамі на ваўка. А кот усё сваё крычыць:

— Трымай іх, лаві іх!

Тут ваўкоў такі страх апанаваў — кінуліся яны наўцёкі без аглядкі. Так і ўцяклі.

А кот — шэры лоб, казёл і баран пайшлі сваёю дарогаю.

ЛІСІЦА І ВОЎК

Жылі сабе дзед ды баба. Дзед і кажа бабе:

— Ты, баба, пячы пірагі, а я запрагу каня ў сані, паеду рыбу лавіць.

Налавіў дзед рыбы поўныя саыі. Едзе дадому, аж бачыць: лісіца скруцілася абаранкам, ляжыць на дарозе.

Дзед злез з воза, падышоў, а лісічка не зварухнецца, ляжыць, як нежывая.