Читать «Рускія народныя казкі» онлайн - страница 7

Леў Мікалаевіч Талстой

— Ну што ж, зарэж.

Пачуў гэта бык і ўцёк у лес.

Улетку ў лесе прыволле. Жывуць сабе ўцекачы — гора не ведаюць. Але мінула лета, надышла зіма.

Вось бык пайшоў да барана:

— Што ж, брат, пара надыходзіць сцюдзёная—трэба хату будаваць.

Баран яму адказвае:

— У мяне кажух цёплы, я і так перазімую.

Пайшоў бык да свінні:

— Хадзем, свіння, хату будаваць!

— А мне хоць які мароз—я не баюся: зарыюся ў зямлю і без хаты перазімую.

Пайшоў бык да гусака:

— Гусак, хадзем хату будаваць!

— Не, не пайду. Я адно крыло падсцялю, другім накрыюся — мяне ніякі мароз не пройме.

Пайшоў бык да пеўня:

— Давай хату будаваць!

— Не, не пайду. Я зіму і так пад елкаю пераседжу. Бык бачыць — справы кепскія. Трэба аднаму турбавацца.

— Ну,— кажа,— вы як хочаце, а я пачну хату ставіць. I збудаваў сабе хатку адзін. Запаліў у печы і палежвае, грэецца.

А зіма настала халодная, пачалі прыціскаць маразы. Баран бегаў, бегаў, сагрэцца не можа — і пайшоў да быка:

— Бэ-э!.. Бэ-э! Пусці мяне ў хатку!

— Не, баран. Я цябе клікаў хату будаваць, дык ты: сказаў, што ў цябе кажух цёплы, ты і так перазімуеш.

— А калі не пусціш, дык я разганюся, выб ю дзверы — табе ж будзе холадна.

Бык думаў, думаў: «Давай пушчу, а то замарозіць ён мяне».

— Ну, заходзь.

Баран увайшоў у хату і каля печкі на лаўку лёг.

Неўзабаве прыбегла свіння:

— Pox! Pox! Пусці мяне, бык, пагрэцца!

— Не, свіння. Я цябе клікаў хату будаваць, дык ты сказала, што табе хоць які мароз — ты ў зямлю зарыешся.

— А не пусціш, я лычом усе вуглы падрыю, тваю хату абярну!

Бык падумаў, падумаў: «Падрые вуглы, аберне хату».

— Ну, заходзь.

Убегла свіння ў хату і залезла ў склеп, пад падлогу.

За свіннёю гусак ляціць:

— Га-гак! Га-гак! Бык, пусці мяне пагрэцца!

— Не, гусак, не пушчу! У цябе два крылы, адно падсцелеш, другім накрыешся—і так перазімуеш.

— А не пусціш, дык я ўвесь мох са сцен выскубу!

Бык падумаў, падумаў і пусціў гусака. Зайшоў гусак у хату і сеў на прыпек.

Праз нейкі час прыбягае певень:

— Ку-ка-рэ-ку! Бык, пусці мяне ў хату!

— Не, не пушчу. Зімуй у лесе пад елкаю.

— А не пусціш, дык я ўзлячу на гарышча, усю зямлю са столі зграбу, у хату холаду напушчу!

Бык пусціў і пеўня. Уляцеў певень у хату, сеў на жэрдку і сядзіць.

Вось яны жывуць сабе — упяцярых — пажываюць. Даведаліся пра гэта воўк і мядзведзь.

— Хадзем,— кажуць,— у хатку, усіх з'ямо, самі будзем Там жыць.

Сабраліся і прыйшлі. Воўк кажа мядзведзю:

— Ідзі ты першы, ты дужэйшы.

— Не, я непаваротлівы, ты больш шустры за мяне, ідзі ты першы.

Воўк і пайшоў у хатку. Толькі ўвайшоў — бык рагамі яго Да сцяны і прыпёр. Баран разбегся Ды —трах, трах! — ваўка па рэбрах, А свіння са склепа крычыць:

— Рох-рох-рох! Нажы вастру, сякеры вастру, з жывога ваўка шкуру злуплю!

Гусак яго за бакі шчыпле, а певень бегае па жэрдцы Ды крычыць:

— Так, так, так, куд-куды, падавайце яго сюды! I ножык тут, і гужык тут... Тут яго і зарэжу, тут яго і падвешу!

Мядзведзь пачуў крык — ды ходу. А воўк тузаўся, тузаўся, ледзьве вырваўся. Дагнаў мядзведзя і расказвае:

— Ой, што мне было! Траха не забілі!.. Як усхапіўся мужычышча ў чорным армячышчы ды мяне віламі Да сцяны і прыпёр. А крыху меншы мужычок, апрануты ў шэры армячок, мяне абухом па рэбрах Ды ўсё абухом па рэбрах. А яшчэ меншы за таго, у беленькім каптанчыку, мяне абцугамі за бакі хапаў. А самы маленькі мужычок, у чырвоным халаціку, бегае па жэрдцы ды крычыць: «Так, так, так, куд-куды, падавайце яго сюды! I ножык тут, і гужык тут... Тут яго і зарэжу, тут яго і падвешу!» А з-пад падлогі яшчэ нехта як закрычыць: «Нажы вастру, сякеры вастру, з жывога шкуру злуплю!»