Читать «Рускія народныя казкі» онлайн - страница 82

Леў Мікалаевіч Талстой

Жылі-былі муж з жонкаю. Жонка была страшэнна балбатлівая: не ўмела, калі трэба, язык за зубамі трымаць. Што толькі не пачуе, тут жа ўся вёска ведае.

Пайшоў аднаго разу мужык у лес, Пачаў воўчую яму капаць і знайшоў скарб. Знайшоў, а сам думае: «Ну, што цяпер рабіць? Як толькі жонка пра багацце дазнаецца, адразу пойдзе па ўсім наваколлі пагалоска, дойдуць чуткі да нашага пана, і бывайце, грошыкі: усе адбярэ».

Думаў-думаў і прыдумаў. Скарб закапаў, месца прыкмеціў і пайшоў дадому. Дайшоў да ракі, агледзеў сетку, а ў сетцы б'ецца шчупак. Мужык шчупака дастаў і далей пайшоў. Агледзеў па дарозе пастку, што на зайца была пастаўлена, а ў пастку заяц трапіў.

Мужык зайца дастаў, у пастку шчупака сунуў. А зайца занёс ды ў сетку ўблытаў.

Прыйшоў увечары дадому:

— Ну, Таццяна, палі ў печы ды напячы блінцоў як мага болей.

— А чаго гэта? Навошта, на ноч гледзячы, у печы паліць? I хто ўвечары блінцы пячэ? От яшчэ выдумаў!

— Не спрачайся, а рабі, што сказана. Ведаеш, Таня, я скарб знайшоў, трэба ўночы грошы дадому перанесці.

Жонка рада-рада. Хуценька ў печы запаліла, узялася блінцы пячы.

— Еш, любенькі, пакуль гарачыя.

Муж блінец з'есць, а два ці тры ў кайстру, блінец з'есць, а два ці тры ў кайстру — неўпрыкмет ад жонкі.

— Што гэта ты сёння так раз'еўся? Блінцоў на цябе не набярэшся...

— Дык жа дарога не блізкая, ды і грошай многа, трэба добра павячэраць.

Наладаваў мужык кайстру блінцамі і кажа:

— Ну, я сыты, еш сама, ды пойдзем, трэба спяшацца.

Жонка наспех павячэрала, і пайшлі.

Ідуць яны начным часам, мужык выперадзіў жонку і пачаў з кайстры блінцы даставаць ды на сукі вешаць.

А жонка ўбачыла на дрэвах блінцы:

— Вой, зірні, зірні, на суках блінцы!

— А што тут дзіўнага? Хіба ты не бачыла, як блінцовая хмара наперадзе нас прайшла?

— Не, не бачыла, я ўсё пад ногі глядзела, каб не спатыкнуцца.

— Зойдзем хіба,— мужык кажа,— тут у мяне пастка на зайца пастаўлена, паглядзім.

Падышлі да пасткі, выняў мужык шчупака.

— Вой, любенькі, як гэта рыбіна ў заечую пастку трапіла?

— А ты што, не ведаеш — ёсць такія шчупакі: і па зямлі ходзяць.

— А я і не ведала. Каб сваімі вачамі не бачыла, нікому б не паверыла.

Прыйшлі да ракі.

Жонка кажа:

— Недзе тут твая сетка пастаўлена, давай паглядзім.

Выцягнулі сетку, а ў ёй заяц.

Жонка рукамі пляснула:

— Вой, бацюхны! Што гэта сёння робіцца? У сетцы ж

заяц!

— Ну, чаго ты квохчаш, быццам ніколі не бачыла надзяных зайцаў.

— Дык жа і не бачыла.

Тым часам дайшлі да месца. Мужык выкапаў кацёл, пагроб грошай як панесці, і рушылі дадому.

Дарога ішла паўз гіанскі двор. Толькі яны параўняліся з дваром, як чуюць: «Мэ-ээ-ээ... мэ-ээ-ээ...» — авечкі бляюць.

— Вой, як страшна, хто гэта? — баба шэпча.

А мужык ёй:

— Бяжы хутчэй, гэта нашага пана чэрці душаць. Хаця б яны нас не прыкмецілі!

Прыбеглі дадому, ледзьве аддыхаліся.

Схаваў мужык скарб, пачалі спаць лажыцца.

— Глядзі ж, Таццяна, нікому не кажы пра скарб, а то кепска будзе.

— Вой, што ты, ды хіба я скажу!

Назаўтра ўсталі позна.

Запаліла баба ў печы, схапіла вёдры, пайшла па ваду.

Каля студыі суседкі пытаюцца:

Што гэта ты сёння, Таццяна, так позна ў печы запаліла?