Читать «Рускія народныя казкі» онлайн - страница 77

Леў Мікалаевіч Талстой

— А ты разумны? Хто гэта калі бачыў, каб воз ажарабіўся?

Цар прысудзіў аддаць жарабя беднаму мужыку, а дачку яго сямігадовую ўзяў да сябе. Калі дзяўчына вырасла, ён ажаніўся з ёю, і стала яна царыцаю.

РАЗУМНЫ ПАРАБАК

У аднаго беднага старога чалавека было тры сыны.

Пасылае бацька старэйшага:

— Пайдзі найміся ў парабкі, хоць што-небудзь заробіш.

Пайшоў старэйшы сын у другую воласць, а насустрач яму поп:

— Найміся, голубе, да мяне, толькі, цур, умова такая: калі хоць на дзень раней дамоўленага часу пойдзеш ад мяне — не бачыць табе твайго заробку, ні капейкі не дам.

Хлопец не пярэчыў і наняўся да папа на год.

Будзіць поп парабка да сонейка, працаваць прымушае дацямна, а корміць адзін раз у дзень і то не ўволю.

Ад голаду ды ад цяжкай работы хлопец зусім схуднеў — ледзьве ногі валачэ.

— Калі да дамоўленага часу служыць — жывому не быць, зусім змарнею.

Махнуў рукою на заробак і з пустымі рукамі вярнуўся дадому.

А папу толькі гэта і трэба, каб

парабак раней часу сышоў. Усе цяжкія работы пароблены, і грошы цэлыя.

На другі год пайшоў сярэдні брат у парабкі наймацца. I гэткім жа манерам, як і старэйшы брат, паўгода ў папа пакутаваў і таксама без капейкі, ледзь жывы дадому прыплёўся.

На трэці год падышла чарга малодшаму ў людзі ісці.

Пайшоў ён проста да таго папа, дзе старэйшыя браты гаравалі.

— Вось і добра,— зарадаваўся поп,— як раз я парабка шукаю. Наймайся, платай не пакрыўджу, а ўмова такая: да дамоўленага часу пражывеш — атрымлівай усё поўнасцю, як згоджана; калі раней дамоўленага часу пойдзеш — наракай на сябе, капейкі не заплачу.

— Добра,— кажа хлопец.

I ўдарылі па руках.

Назаўтра раніцай — яшчэ і на дзень не займалася — будзіць поп парабка:

— Уставай, хутчэй запрагай, паедзем па сена на далёкую сенажаць.

Пакуль парабак коней запрагаў, поп паспеў добра паснедаць, а парабку пападдзя дала ўсяго дзве ўчарашнія бульбіны.

— Паснедаеш у дарозе — бачыш, бацюшка спяшаецца, злуецца...

Паехалі. Толькі мінулі весніцы, саскочыў хлопец з саней і закрычаў:

— Пачакай, бацюшка! Я вужышчы забыўся, зараз збегаю.

Поп каня прытрымаў, лаецца.

А парабак прыбег, пастукаўся:

— Ох, матушка, бацюшка загадаў прынесці каравай: белага хлеба ды тры пірагі з рыбаю.

Пападдзя харчы загарнула, падала.

Хлопец прыхапіў у сенцах вужышчы, вярнуўся.

— Руш, бацюшка, вужышчы прынёс.

— Добра, хоць недалёка ад'ехаліся,— бурчыць поп.

Пакуль да месца дабраліся, сена накладвалі ды ўвязвалі — часу прайшло шмат.

Толькі пад вечар рушылі ў дарогу назад.

Поп з пярэдняга воза гукае:

— Дарога роўная, сані ў бакі не ганяе, я падрамлю! А ты, хлопча, глядзі, як даедзем да развілкі, трэба леваруч кіраваць!

Пасля гэтага закруціўся з галавою ў цёплы дарожны кажух і ўлёгся спаць на возе.

Парабак пірагоў наеўся ды белага хлеба, ляжыць на сваім возе. Даехалі да развілкі, і накіраваў хлопец коней не ўлева, як поп наказваў, а ўправа. Залез зноў на воз, пасміхаецца: «Правучу доўгавалосага, будзе помніць мяне».

Вёрст пятнаццаць яшчэ праехалі. Тут поп прачнуўся, глянуў па баках — бачыць, едуць не туды, куды трэба, пачаў лаяцца: