Читать «Рускія народныя казкі» онлайн - страница 75

Леў Мікалаевіч Талстой

Маўчыць цар, не перабівае, і баяры маўчаць. Казачнік падняўся і кажа:

— Заўтра казку дакончу, а сёння спачываць пара.

I пайшоў на кухню вячэраць. Тут цар загаварыў:

— Што будзем рабіць, баяры? Гэтакай казкі я не чуў, а выдаваць сваю дачку замуж за мужыка-лапцюжніка не хачу. Прыдумайце, як казачніка ашукаць.

Князі ды баяры пачалі думу думаць. Думалі-думалі і прыдумалі:

— Скажы, цар-гасудар, што ты гэтую казку чуў, і мы ўсе пацвердзім: ведаем, маўляў, чулі пра гэта. А каб больш надзейна было, загадай пра гэта грамату напісаць, і пад гэтай граматай мы ўсе свае подпісы паставім.

На тым і пагадзіліся.

Мужык пра тую змову даведаўся, аде выгляду не паказвае. Назаўтра як нічога і не было прыйшоў пасля абеду, сеў і пачаў казку канчаць:

— Была ў майго нябожчыка бацькі кабылка, за тры дні вакол свету абягала...

Князі ды баяры з царом пераглядваюцца, у бароды пасміхаюцца, а казачнік расказвае:

— Золата ды серабра ў нас былі свірны паўнюткія насыпаны. I ты, цар-гасудар, тым часам пазычыў у нас хуфэрак золата і дагэтуль яшчэ не аддаў...

Тут цар закрычаў:

— Ведаю, ведаю!

I князі ды баяры падтакваюць:

— Ведаем, чулі гэтую казку і грамату пра гэта падлісаць згодны!

Усхапіліся са сваіх месц, подпісы пад граматай паставілі. Узяў мужык грамату і кажа:

— А калі чум ды грамату аб гэтым падпісалі, дык плаці доўг, царская вялікасць!

Тут толькі цар здагадаўся:

— Ашукаў мяне мужык-лапцюжнік!

Ды нічога не зробіш: што напісана пяром — таго не высечаш тапаром. Давялося насыпаць куфэрак золата. Мужык грошыкі ўзяў і пачаў жыць-пажываць. I дагэтуль жыве ды пасміхаецца.

СЯМІГАДОВАЯ ДАЧКА

Ехалі два браты: адзін бедны, другі багаты. У абодвух па каню — у беднага кабылка, у багатага конь. Спыніліся яны на начлег разам. У беднага кабылка прывяла ўночы жарабятка; жарабятка падкацілася пад воз багатага. Будзіць ён раніцай беднага:

— Уставай, брат! У мяне воз уночы ажарабіўся.

Брат устае і кажа:

— Як гэта можа быць, каб воз ажарабіўся? Гэта мая кабылка жарабя прывяла.

Багаты кажа:

— Каб твая кабылка прывяла, жарабя каля яе было б!

Паспрачаліся яны і пайшлі да начальства. Багаты адорваў суддзяў грашамі, а бедны на словах апраўдваўся.

Дайшла справа да самога цара. Загадаў ён паклікаць абодвух братоў і задаў ім чатыры загадкі:

— Што на свеце дужэй і хутчэй за ўсё? Што на свеце тлусцей за ўсё? Што мякчэй за ўсё? І што мілей за ўсё?

I даў ім часу тры дні.

— На чацвёрты прыходзьце, адказ дайце!

Багаты падумаў-падумаў, успомніў пра сваю куму і пайшоў да яе парады прасіць.

Яна пасадзіла яго за стол, пачала частаваць, а сама пытаецца:

— Што такі засмучаны, кумок?

— Ды задаў мне цар чатыры загадкі, а масу ўсяго тры дні даў.

— Якія-такія загадкі, скажы мне.

— А вось якія, кума! Першая загадка: што на свеце дужэй і хутчэй за ўсё?

— Ну і загадка! У майго мужа карая кабыла ёсць; няма за яе нічога хутчэйшага! Калі ёй пугі дасі, зайца дагоніць.

— Другая загадка: што на свеце тлусцей за ўсё?

— У нас другі год рабому вепруку кормнаму; такі тлусты стаў, што на ногі не падымаецца!

— Трэцяя загадка: што на свеце мякчэй за ўсё?

— Вядомая рэч — пярына, мякчэйшага нічога няма!