Читать «Рускія народныя казкі» онлайн - страница 72

Леў Мікалаевіч Талстой

Тут ён жабе-квакусе падзякаваў і пайшоў дарогай-пуцявінай у сваё царства. Ідзе, ідзе, азірнецца:

— Сват Навум, ты тут?

— Тут. Не бойся, я ад цябе не адстану.

Ішоў, ішоў Андрэй, дарога далёкая — прытаміліся яго шустрыя ногі, абвялі яго белыя рукі.

— Эх,— кажа,— да чаго ж я змарыўся!

А сват Навум яму:

— Чаму ж ты мне даўно не сказаў? Я ж бы цябе як бачыш на месца даставіў.

Падхапіў Андрэя магутны віхор і панёс — горы і лясы, гарады і вёскі так унізе і мільгаюць. Ляціць Андрэй над глыбокім морам, і зрабілася яму страшна:

— Сват Навум, перадыхнуць бы!

Вецер адразу паслабеў, і Андрэй пачаў апускацца на мора. Глядзіць — дзе шумелі адны сінія хвалі, з'явіўся астравок, на астраўку стаіць палац з залатым дахам, навокал сад цудоўны...

Сват Навум кажа Андрэю!

— Адпачывай, еш, пі ды на мора паглядвай. Будуць плыць міма тры купецкія караблі. Ты купцоў запрасі ды пачастуй як след — у іх ёсць тры дзівосныя рэчы, Ты мяне памяняй на гэтыя рэчы — не бойся, я да цябе назад вярнуся.

Доўга ці не — з заходняга боку плывуць тры караблі. Карабелыпчыкі ўбачылі востраў, на ім палац з залатым дахам і навокал сад цудоўны.

— Што за цуд? — кажуць.— Колькі разоў мы тут плавалі, нічога, апроч сіняга мора, не бачылі. Давайце прычалім.

Тры караблі кінулі якары, тры купцы-карабелыйчыкі селі ў лёгкую лодачку, паплылі да вострава. А Андрэй-стралок ужо іх сустракае:

— Калі ласка, дарагія госці!

Купцы-карабельшчыкі ідуць, дзівяцца: на цераме дах як жар гарыць, на дрэвах птушкі пяюць, па дарожках звяры дзівосныя бегаюць.

— Скажы, добры чалавек, хто тут збудаваў гэта дзіва дзіўнае?

— Мой слуга, сват Навум, за адну ноч пабудаваў.

Андрэй павёў гасцей у церам:

— Гэй, сват Навум, падай нам папіць-паесці!

Hi адсюль ні адтуль з'явіўся накрыты стол, на ім віны і стравы, якія душа пажадае. Купцы-карабельшчыкі толькі ахкаюць.

— Давай,— кажуць,— добры чалавек, мяняцца: аддай нам свайго слугу, свата Навума, вазьмі ў нас за яго любую дзівосную рэч.

— Можна і памяняцца! А што ў вас за дзівосы?

Адзін купец дастае з-за пазухі дубінку. Ёй толькі скажы: «Ану, дубінка, палічы рэбры гэтаму чалавеку»,—дубінка сама пачне біць-малаціць, якому хочаш асілку дасць рады.

Другі купец дастае з-пад крыса сякеру, павярнуў яе абухом угору — сякера сама пачала сячы: цяп ды ляп — выйшаў карабель; цяп-ляп — яшчэ карабель з парусамі, з гарматамі, з храбрымі маракамі. Караблі плывуць, гарматы страляюць, храбрыя маракі загаду чакаюць.

Перавярнуў сякеру абухом уніз адразу караблі прапалі, быццам іх і не было.

Трэці купец дастаў з кішэні дудку, задудзеў — войска з'явілася: і конніца і пяхота, са стрэльбамі, з гарматамі. Войскі ідуць, музыка грыміць, сцягі лупаюць, коннікі імчацца, які загад будзе, пытаюцца.

Купец задудзеў з другога канца ў дудку і няма нічога, усё знікла.

Андрэй-стралок кажа:

— Нішто сабе вашы дзівосы, ды мой слуга даражэй каштуе. Хочаце мяняцца — аддавайце мне за майго свата Навума ўсе тры дзівосныя рэчы.

— А ці не зашмат будзе?

— Як сабе хочаце, інакш мяняцца не буду.

Купцы думалі, думалі: «Навошта нам дубінка, сякера ды дудка? Лети памяняцца, са сватам Навумам будзем без ніякіх клопатаў дзень і ноч і сытыя і п'яныя».