Читать «Рускія народныя казкі» онлайн - страница 5

Леў Мікалаевіч Талстой

Пачула лісіца, напужалася і кажа:

— Збіраюся...

Певень зноў:

— Ку-ка-рэку! Іду на работу У чырвоных ботах, Нясу касу на плячы: Хачу лісу засячы. Ідзі, ліса, прэч, Аддай зайку печ!

А лісіца кажа:

— Футру апранаю.

Певень трэці раз:

— Ку-ка-рэку! Іду на работу У чырвоных ботах, Нясу касу на плячы: Хачу лісу засячы. Ідзі, ліса, прэч, Аддай зайку печ!

Напужалася лісіца, саскочыла з печы ды ходу. А зайчык з пеўнем сталі жыць ды пажываць у лубяной хатцы

МАША І МЯДЗВЕДЗЬ

Жылі-былі дзед і баба. Была ў іх унучка Маша.

Сабраліся раз сяброўкі ў лес — у грыбы ды ў ягады. Прыйшлі зваць з сабою і Машу.

— Дзядулька, бабулька,— кажа Маша,— пусціце мяне ў лес з сяброўкамі!

Дзед і баба кажуць:

— Ідзі, толькі глядзі ад сябровак не адставай, а то заблудзішся.

Прыйшлі дзяўчаткі ў лес, пачалі збіраць грыбы ды ягады. Вось Маша — за дрэўца ды за другое, за кусцік ды за другі — і адышлася далёка ад сябровак.

Пачала яна гукаць, пачала іх клікаць. А сяброўкі не чуюць, не адгукваюцца.

Хадзіла, хадзіла Маша па лесе— зусім заблудзілася.

Зайшла яна ў самую глуш, у самы гушчар. Бачыць — стаіць хатка. Пастукала Маша ў дзверы — ніхто не абзываецца. Штурхнула яна дзверы — дзверы і адчыніліся.

Увайшла Маша ў хатку, села каля акна на лавачку.

Села і думае:

«Хто ж тут жыве? Чаму нікога не відаць?..»

А ў той хатцы жыў вялізны-вялізны мядзведзь. Але яго тады дома не было: ён па лесе хадзіў.

Вярнуўся ўвечары мядзведзь, убачыў Машу, зарадаваўся.

— Ага,— кажа,— цяпер не пушчу цябе! Будзеш у мяне жыць. Будзеш у печы паліць, будзеш кашу варыць, мяне кашай карміць.

Пабедавала Маша, пасумавала, ды нічога не зробіш. Пачала яна жыць у мядзведзя ў хатцы.

Мядзведзь на цэлы дзень пойдзе ў лес, а Машы наказвае нікуды без яго з хаткі не выходзіць.

— А калі пойдзеш куды,— кажа,— усё роўна злаўлю і тады ўжо з'ем!

Пачала Маша думаць, як ёй ад мядзведзя ўцячы. Наўкол лес, у які бок ісці — не ведае, папытацца няма ў каго...

Думала яна, думала і прыдумала.

Прыходзіць раз мядзведзь з лесу, а Маша і кажа яму:

— Мядзведзь, мядзведзь, пусці мяне на дзянёк у вёску: я бабулі і дзядулю гасцінцаў занясу.

— Не,— кажа мядзведзь,— ты ў лесе заблудзішся. Давай гасцінцы, я іх сам занясу.

А Машы якраз гэта і трэба!

Напякла яна піражкоў, дастала вялізны кораб і кажа мядзведзю:

— Вось глядзі: я ў гэты кораб пакладу піражкі, а ты занясі іх дзядулю і бабулі. Ды памятай: кораб па дарозе не адкрывай, піражкоў не даставай. Я на дубок залезу, за табою сачыць буду!

— Добра,— кажа мядзведзь,— давай кораб!

Маша кажа:

— Выйдзі на ганак, паглядзі — ці не ідзе дожджыкі Толькі мядзведзь выйшаў на ганак, Маша хуценька залезла ў кораб, а на галаву сабе паднос з піражкамі паставіла.

Вярнуўся мядзведзь, бачыць — кораб гатовы. Узваліў яго на спіну і пайшоў у вёску.

Ідзе мядзведзь паміж ялінкамі, брыдзе мядзведзь паміж бярэзінкамі, у лагчынкі спускаецца, на ўзгоркі падымаецца. Ішоў-ішоў, стаміўся і кажа:

— Сяду на пянёк, З'ем піражок!

А Маша з кораба: