Читать «Рускія народныя казкі» онлайн - страница 6

Леў Мікалаевіч Талстой

— Бачу, бачу! Не садзіся на пянёк, Не еш піражок! Нясі бабулі, Нясі дзядулю!

— Ну і зіркастая,— кажа мядзведзь, — усё бачыць! Падняў ён кораб і пайшоў далей. Ішоў-ішоў, ішоў-ішоў, спыніўся, сеў і кажа:

— Сяду на пянёк, З'ем піражок!

А Маша з кораба зноў:

— Бачу, бачу! Не садзіся на пянёк, Не еш піражок! Нясі бабулі, Нясі дзядулю!

Здзівіўся мядзведзь:

— Ну і хітрая! Высока сядзіць, далёка глядзіць! Устаў і пайшоў хутчэй.

Прыйшоў у вёску, знайшоў дом, у якім дзед з бабай жылі, і давай з усяе сілы стукаць у вароты:

— Тук-тук-тук! Адмыкаице, адчыняйце! И вам ад Машы гасцінцаў прынёс.

А сабакі счулі мядзведзя і кінуліся на яго. З усіх двароў бягуць, брэшуць.

Спужаўся мядзведзь, паставіў кораб каля варотаў, а сам хутчэй у лес наўцёкі.

Выйшлі тут дзед і баба да варотаў. Бачаць — кораб стаіць.

— Што гэта ў корабе? — кажа бабуля.

А дзед падняў вечка, глядзіць — і вачам сваім не верыць: у корабе Маша сядзіць — жывая і здаровая.

Узрадаваліся дзед і баба. Пачалі Машу абдымаць, цалаваць, разумненькай называць.

ВАРОНА І РАК

Ляцела варона над ракою. Глядзіць — паўзе рак. Варона — хап яго і села на галіну закусіць.

Бачыць рак, што прыходзіцца прападаць, і кажа:

— Эх, варона, варона, ведаў я твайго бацьку і тваю маці — слаўныя былі птушкі.

— Угу! — адказала варона, не разяўляючы рота.

— I братоў і сясцёр тваіх ведаў — ах, якія добрыя былі птушкі!

— Угу! — адказала зноў варона.

— Ды ўсё ж хоць і цудоўныя яны былі птушкі, але далёка ім да цябе. Разумнейшага за цябе я нікога не бачыў!

Спадабалася вароне, як яе хваляць.

— Ага! — каркнула яна на ўвесь рот і ўпусціла рака ў ваду.

ЛІСІЦА І САБАКІ

Бегла лісіца па полі. Hi адсюль ні адтуль — выскачылі сабакі і пагналіся за ёю.

Лісіца ну ўцякаць! Бегла, бегла, ды пад пянёк у нару і залезла.

Сядзіць у нары і кажа сама сабе:

— Вушкі, вушкі, што вы рабілі?

— Мы слухалі ды слухалі, каб сабакі лісічку не з'елі.

— Ножкі, ножкі, што вы рабілі?

— Мы ўцякалі ды ўцякалі, каб сабакі лісічху не дагналі.

— Вочкі, вочкі, што вы рабілі?

— Мы глядзелі ды глядзелі, каб сабакі лісічку не з'елі.

— А ты, хвост, што рабіў?

— Я за пні, за кусты, за калоды чапляўся.

— А, дык ты вунь які? Наце ж, сабакі, ешце мой хвост!

Сабакі ўхапіліся за хвост і выцягнулі лісіцу. Ледзь жывая ўцякла яна ад іх.

ЗІМОЎКА ЗВЯРОЎ

У дзеда з бабай былі бык, баран, гусак ды певень і свіння.

Вось дзед і кажа бабе:

— А што, баба, певень нам не так і патрэбен, зарэжам яго к святу!

— Ну што ж, зарэжам.

Пачуў гэта певень і ўцёк уночы

ў лес. Назаўтра дзед шукаў, шукаў — не знайшоў пеўня.

Увечары зноў кажа бабе:

— Не знайшоў я пеўня, прыйдзецца нам свінню закалоць!

— Ну, закалі свінню.

Пачула гэта свіння і ўцякла ўночы ў лес.

Дзед шукаў, шукаў свінню — не знайшоў:

— Прыйдзецца барана зарэзаць!

— Ну што ж, зарэж

Баран пачуў гэта і кажа гусаку

— Уцякайма ў лес, а то зарэжуць і цябе і мяне!

I ўцяклі баран з гусаком у лес. Выйшаў дзед на двор — нямі ні барана, ні гусака. Шукаў, шукаў — не знайшоў.

— Што за дзіва! Уся жывёла звялася, адзін бык застаўся. Давядзецца, відаць, быка зарэзаць.