Читать «Рускія народныя казкі» онлайн - страница 4

Леў Мікалаевіч Талстой

— Пусці мяне, зайчык, на ганачак.

— Не, не пушчу: навошта дражнілася?

Упрошвала, упрошвала лісіца, згадзіўся заяц і пусціў лісіцу на ганачак.

На трэці дзень лісіца зноў просіць:

— Пусці мяне, зайчык, у хатку.

— Не, не путчу: навошта дражнілася?

Прасілася, прасілася, заяц пусціў яе і ў хатку. Сядзіць лісіца на лаўцы, а заяц на печы.

На чацвёрты дзень лісіца зноў просіць:

— Зайчык, зайчык, пусці мяне на печ да сябе.

— Не, не путчу: навошта дражнілася?

Прасіла, прасіла лісіца, ды і выпрасіла — пусціў яе заяц і на печ.

Мінуў дзень-другі, пачала лісіца зайца з хаткі выганяць:

— Ідзі вон, касавокі. Не хачу з табой жыць!

Так і выгнала.

Сядзіць заяц і плача, бядуе, лапкамі слёзы выцірае. Бягуць сабакі:

— Цяў, цяў, цяў. Чаго, зайчык, плачаш?

— Як жа мне не плакаць? Была ў мяне хатка лубяная, а ў лісіцы — ледзяная. Прыйшла вясна, хатка ў лісіцы растала. Папрасілася лісіца да мяне, ды мяне ж і выгнала.

— Не плач, зайчык,— кажуць сабакі,— мы яе выганім.

— Не, не выганіце.

— Не, выганім.

Падышлі яны да хаткі:

— Цяў, цяў, цяў. Ідзі, ліса, вон!

А яна ім з печы:

— Як выскачу, Як вылечу, Паляцяць шматкі На ўсе бакі!

Напалохаліся сабакі і ўцяклі.

Зноў сядзіць зайчык і плача. Ідзе воўк:

— Чаго, зайчык, плачаш?

— Як жа мне, шэры воўк, не плакаць? Была ў мяне хатка лубяная, а ў лісіцы — ледзяная. Прыйшла вясна, хатка ў лісіцы растала. Папрасілася лісіца да мяне, ды мяне ж і выгнала.

— Не плач, зайчык,— кажа воўк,— зараз я яе выганю.

— Не, не выганіш. Сабакі гналі, гналі — не выгналі. I ты не выганіш.

— Не, выганю.

Прыйшоў воўк да хаткі і завыў страшным голасам:

— Уыыы... уыыы... Ідзі, ліса, вон!

А яна з печы:

— Як выскачу, Як вылечу, Паляцяць шматкі На ўсе бакі!

Спужаўся воўк і ўцёк.

Вось заяц зноў сядзіць і плача. Ідзе стары мядзведзь:

— Чаго, зайчык, плачаш?

— Як жа мне, мядзведзюхна, не плакаць? Была ў мяне хатка лубяная, а ў лісіцы — ледзяная. Прыйшла вясна, хатка ў лісіцы растала. Папрасілася лісіца да мяне, ды мяне ж і выгнала.

— Не плач, зайчык,— кажа мядзведзь,— я яе выганю.

— Не, не выганіш. Сабакі гналі, гналі — не выгналі, шэры воўк гнаў, гнаў — не выгнаў. I ты не выганіш.

— Не, выганю.

Пайшоў мядзведзь да хаткі і зароў:

— Рррр... ррр... Ідзі, ліса, вон!

А яна з печы:

— Як выскачу, Як вылечу, Паляцяць шматкі На ўсе бакі!

Напужаўся мядзведзь і пайшоў.

Зноў сядзіць заяц і плача. Ідзе певень, нясе касу.

— Ку-ка-рэку! Зайчык, чаго ты плачаш?

— Як жа мне, пеўнік, не плакаць? Была ў мяне хатка «лубяная, а ў лісіцы — ледзяная. Прыйшла вясна, хатка ў лісіцы растала. Папрасілася лісіца да мяне, ды мяне ж і выгнала.

— Не плач, зайчык, я табе лісіцу выганю.

— Не, не выганіш. Сабакі гналі, гналі — не выгналі, шэры воўк гнаў, гнаў — не выгнаў, стары мядзведзь гнаў, гнаў — не выгнаў. А дзе ўжо табе выгнаць!

— Не, выганю.

Пайшоў певень да хаткі:

— Ку-ка-рэку! Іду на работу У чырвоных ботах, Нясу касу на плячы: Хачу лісу засячы. Ідзі, ліса, прэч, Аддай зайку печ!