Читать «Рускія народныя казкі» онлайн - страница 59

Леў Мікалаевіч Талстой

— Ну, нічога, дзедка, што было, тое прайшло, хай быллём зарастае, а ў нас з табою цяпер усяго ўволю: і самім ёсць што папіць-паесці, і добрых людзей пачаставаць хопіць.

Пачалі з таго часу дзед ды баба жыць ды быць прыпяваючы. I хто з суседзяў патрэбу мае, усім памагаюць. I ад усіх ім павага ды пашана.

На тым якраз часе і вярнуўся ў маёнтак аднекуль з-за мора пан. Прачуў ён, што дзед з бабаю жывуць у дастатку, загадаў паклікаць да сябе. Прыйшоў дзед.

Пан пытаецца:

— Быў ты самы што ні ёсць апошні бядняк, а цяпер самы спраўны гаспадар стаў. Расказвай усё, нічога не ўтойваючы, адкуль што ўзялося!

Расказаў яму дзед усё шчыра, як было, а пан яму ў адказ:

— Ніколі не паверу ў гэтыя байкі, пакуль на свае вочы не пабачу.

— Дык за чым затрымка? — дзед кажа.— Завітай да мяне, і я табе накажу і абрус-самапор i кашалёк-саматрас.

Пан загадаў тройку коней запрэгчы ў карэту. Пасадзіў дзеда з фурманам на козлы і сам сеў:

— ПаганяйІ А ты, мужык, наканиай дарогу.

Прыехалі. Прыпеў дзед папа ў святліцу, пасадзіў на покуць. Баба прынесла абрус-самабор:

— Глядзі, пане!

Дзед страсянуў абрус, разгарнуў і сказаў:

— Папіць, паесці!

Заставіўся стол усялякімі стравамі, прысмакамі ды напіткамі.

— Пакаштуй, пане дабрадзею, нашага хлеба-солі, калі не пагрэбуеш! — частуюць дэед з бабаю.

Пан таго паспытаў ды другога — смачнае, салодкае, лепш не трэба. Напіўся, наеўся па самае годзе, захмялеў.

— Ну, пра абрус-самабор ты казаў праўду. Пакажы цяпер кашалёк-саматрас!

Прынёс дзед кашалёк. Раз, другі страсянуў і пасыпаліся з кашалька серабро ды золата, золата ды серабро. У пана вочы загарэліся. Глядзіць на грошы — не наглядзіцца. Потым кажа:

— I пра кашалёк-саматрас твая праўда. А цяпер слухай маю праўду: хуценька загарні тэты абрус-самабор ды кашалёк-саматрас у новае палатно і нясі за мною ў маю карэту.

— Злітуйся, панеі — просяць дзед з бабаю. Як жа так? Гэтыя ж дзівосы вецер Паўночнік нам даў, а не табе.

Пан нагою тупнуў:

— Маўчаць! Не вам, халопам, мне пярэчыць! Вы абое мае, і ўсё, што ёсць у вас, таксама маё. Зразумелі?

— Як тут не зразумець! — кажа дзед. Усё як ёсць зразумелі.

— А зразумелі, дык паспяшайцеся — я чакаць не буду!

— Прынясі, старая, хутчэй маю новую торбу. Бачыш, пан спяшаецца... Даруй, пане, няма ў нас дома новага палатна.

Баба прынесла торбу, а пан падганяе:

— Хутчэй укладвайце!

— Зараз, зараз, пане!..— Дзед страсянуў торбу і крыкнуў: —Двое з торбы!

Выскачылі два дужыя малойцы з дубінкамі.

— Пачастуйце пана як мага лепш, каб век памятаў!

Узяліся малойцы пана дубінкамі мянціць. Ён спачатку адмахваўся ды лаяўся, потым закрычаў:

— Гэй, фурман, бяжы выручай!

Фурман прыбег. Раз-другі папала і яму дубінкай. Бачыць ён: кепскія справы — і бокам, бокам ды і наўцёкі.

А Двое з торбы сваю работу робяць: б'юць, малоцяць, толькі дубінкі пасвістваюць.

— Ох, мужычок,— закрычаў пан,— выпусці мяне, пакуль да смерці не забілі! Табе ж давядзецца адказваць!

— Пра мяне, пане, не турбуйся,— кажа дзед,— мне ўсё роўна адзін канец, а без цябе хоць людзям лягчэй будзе, і тое добра!