Читать «Рускія народныя казкі» онлайн - страница 58

Леў Мікалаевіч Талстой

— Гвалт! Ратуйце!..

Дзед пачуў крык ды шум — ляжыць, пасміхаецца. А шынкар аж заходзіцца-надрываецца:

— Гвалт! Забіваюць! Ратуйце!..

«Ну, цяпер пара ісці, а то заб’юць Двое з торбы злодзея насмерць».

Прыйшоў, а шынкар з жонкаю ўжо лежма ляжаць, войкаюць.

Пачалі прасіцца:

— Сунімі, добры чалавек, сваіх забіяк, не пакінь сіротамі нашых дзетачак!

— Аддайце мой абрус-самабор ды кашалёк-саматрас!

— Што ты, дзе мы возьмем абрус-самабор ды каша лёк-саматрас? Век у нас такіх дзівосаў но было!

— А як тут мая торба апынулася? Ведай, не аддасі маіх дзівосных рэчаў, заб'юць вас насмерць!

Тут гаспадыні зусім не пад сілу стала цярпець, закрычала яна:

— Ды прызнайся ты, мужанёк! Сваё жыццё даражэй за абрус ды кашалёк, прападзі яны пропадам!

I шынкар, відаць, цярпець больш не можа:

— Сунімі малойцаў — аддам табе назад і абрус-самабор і кашалёк-саматрас ды яшчэ і каня з санямі ў прыдачу дам, толькі не губі нас!

Дзед толькі гэтага і чакаў:

— Двое ў торбу!

Схаваліся малойцы з дубінкамі, а шынкар з жонкай ляжаць, стогнуць:

— Ой, як нядобра, моташна, костачкі жывой не пакінулі, зусім знявечылі! Хто нас карміць-паіць будзе? Хоць бы ты, добры чалавек, пашкадаваў нас — даў нам абрус-самабор або кашалёк-саматрас!

Раззлаваўся дзед:

— Мала вас павучыў, відаць! Хутчэй аддавайце абрус ды кашалёк, а то клікну малойцаў з торбы!

Шынкар больш не марудзіў, дастаў з куфра абрус ды кашалёк:

— Бяры, бяры, нам твайго не трэба!

Дзед страсянуў абрус, разгарнуў і сказаў:

— Папіць, паесці!

З'явіліся тут жа стравы.ўсялякія, напіткі розныя. Згарнуў абрус, схаваў за пазуху:

— Мой.

Страсянуў раз, другі кашальком — пасыпаліся серабро ды золата.

— I кашалёк мой!

Схаваў кашалёк, узяў торбу:

— Запрагай, гаспадар, каня, мне ехаць пара.

Шынкар загадаў парабку каня запрэгчы і выйшаў на двор дзеда правесці, а сам усё вохкае ды стогне.

Дзед сеў у сані:

— Бывай, гаспадарі Навукі не забывай і большы за чужым не ганіся!

I паехаў. Едзе ды пасміхаецца:

«Трэба і бабу трошкі павучыць, прыстрашыць, поедам мяне есць».

Падкаціў да хаты:

— Тпррру!

Выбегла баба на ганак, убачыла дзеда і давай сварыцца на яго:

— Усё лета яснае ды восень прабадзяўся, на зіму дадому з'явіўся! Хто тут для цябе хлеба назапасіў?

— Ідзі, старая, у хату, не мерзні!

Зайшлі ў хату. Баба не сунімаецца, яшчэ горш лаецца.

Тут дзед страсянуў торбу ды як крыкне:

— Двое з торбы!

Выскачылі два малойцы з дубінкамі: каго трэба наставіць на розум?

Спалохалася баба:

— Вой, дзедку, не чапай мяне, пашкадуй! Век табе слова насуперак не скажу!

— Ну вось, даўно б гэтак,— сказаў дзед і крыкнуў: — Двое ў торбу!

Зніклі малойцы з дубінкамі, а дзед страсянуў, разгарнуў абрус і кажа:

— Папіць, паесці!

I адкуль што ўзялося. Наставілася на стол розных страў ды напіткаў усялякіх...

Глядзіць баба і вачам не верыць.

А дзед кліча:

— Садзіся, пі, еш чаго толькі душа пажадае! Гэта ўсё наша.

Напаіў, накарміў бабу, потым узяў у рукі кашалёк-саматрас:

— Глядзі!

Страсянуў кашалёк раз, другі — і пасыпалася серабро ды золата, золата ды серабро...

— I гэта ўсё наша!

Зарадавалася баба, а дзед расказаў ёй, як гэтыя дзівосы дастаў, і як шынкар два разы яго абкрадаў, і як ён прымусіў шынкара аддаць яму абрус-самабор ды кашалёк-саматрас.