Читать «Рускія народныя казкі» онлайн - страница 3

Леў Мікалаевіч Талстой

Не адстае збан, хоць ты што хочаш рабі. Раззлавалася лісіца:

— Пачакай жа, пракляты! Не адсганеш па-добраму, дык я цябе ўтаплю.

Пабегла лісіца да рэчкі і давай збан тапіць. Збан, праўда, патануць патануў, але і лісіцу за сабою пацягнуў.

ЛІСІЦА I КАЗЁЛ

Бегла лісіца, на варон загледзелася і ўвалілася ў студню. Вады ў студні было няшмат: утапіцца не ўтопішся, але і выскачыць — не выскачыш. Сядзіць лісіца, бядуе. Ідзе казёл — разумная галава; ідзе, барадою трасе, рагамі матае. Зазірнуў ад няма чаго рабіць у студню, убачыў там лісіцу і пытае:

— Што ты там, лісічка, робіш?

Адпачываю, галубок,— адказвае лісіца.— Там наверсе горача, дык я сюды залезла. Тут такі халадок ды так добранька. Вадзіцы халодненькай — колькі хочаш.

А казлу даўно піць хацелася.

— А ці добрая хоць вада? — пытаецца казёл.

— Цудоўная!—адказвае лісіца.— Чыстая, сцюдзёная. Скачы сюды, тут абаім нам месца хопіць.

Скокнуў здуру казёл, траха лісіцу не задушыў, а яна яму:

— Эх, барадаты дурань, нават скочыць не ўмеў — усю апырскаў.

Ускочыла лісіца казлу на спіну, са спіны — на рогі, ды і вон са студні.

Траха быў не прапаў казёл з голаду ў студні; ледзьве яго знайшлі ды за рогі выцягнулі.

ПЕВЕНЬ I САБАКА

Жыў дзед з бабаю, і жылі яны вельмі бедна. Усяе жыўнасці ў іх толькі і было, што певень і сабака, ды і тых яны кепска кармілі. Вось сабака і ,кажа пеўню:

— Давай, брат Пеця, пойдзем у лес: кепска нам тут жыць.

— Хадзем,— кажа певень,— горш не будзе.

Вось І пайшлі яны куды вочы глядзяць. Прабадзяліся цэлы дзень, пачало змяркацца — пара начлегу шукаць. Сышлі яны з дарогі ў лес І выбралі вялікае дуплаватае дрэва. Певень узляцеў на сук, сабака залез у дупло, і заснулі.

Раніцай, як толькі днець пачало, певень і закрычаў:

— Ку-ка-рэ-ку!

Пачула пеўня лісіца; захацелася ёй пеўневым мясам паласавацца. Вось падышла яна да дрэва і пачала пеўня расхвальваць:

— От певень дык певень! Гэтакай птушкі я ніколі і не бачыла: І пёркі вунь якія прыгожыя, І грабеньчык вунь які чырвоненькі,

і голас вунь які ў цябе звонкі. Зляці да мяне, прыгажун!

— А чаго? — пытаецца певень.

— Пойдзем да мяне ў госці: у мяне сёння ўваходзіны і для цябе шмат гарошку назапашана.

— Добра,— кажа певень,— толькі мне аднаму ісці ніяк не выпадае: са мною таварыш.

«Вось гэта шчасце прываліла,— падумала лісіца,— замест аднаго пеўня будзе два».

— Дзе ж твой таварыш? — пытаецца яна.— Я і яго ў госці паклічу.

— Там, у дупле начуе,— адказвае певень.

Лісіца кінулася да дупла, а сабака яе за морду — цап!.. Злавіў і разарваў лісіцу.

ЗАЙЧЫКАВА ХАТКА

Жылі-былі лісіца ды заяц. У лісіцы была хатка ледзяная, а ў зайца — лубяная.

Вось лісіца і дражніць зайца:

— У мяне хатка светлая, а ў цябе цёмная! У мяне светлая, а ў цябе цёмная!

Прыйшла вясна — у лісіцы хатка растала, а ў зайца стаіць як стаяла.

Тут лісіца і просіцца ў зайца:

— Пусці мяне, зайчык, хоць на свой двор.

— Не, лісічка,— кажа заяц,— не путчу: навошта дражнілася?

Пачала лісічка са слязьмі ўпрошваць. Заяц узяў ды і пусціў яе на свой двор.

На другі дзень лісіца зноў просіцца: