Читать «ДзесяцЬ Бітвау» онлайн - страница 20

Міхась Чарняўскі

Уранку 25 верасня беларускія войскі рушылі з-пад латвійскага горада Цэсіса да Дзвіны ў ваколіцы Рыгі, якую ўжо аблажылі шведскіяпалкі. Прайшоўшы хуткім тэмпам за два дні 80 кіламетраў, войскі занялі пазіцыі каля вёскі Кірхгольм (цяпер Саласпілс).

Калі шведскі кароль даведаўся пра невялікую колькасць беларускага войска — менш за чатыры тысячы жаўнераў, ён хацеў кінуць супраць іх толькі частку сваіх сілаў. Але ягоныя военачальнікі, якія ў ранейшых бітвах спазналі моц гусарскіх харугваў Хадкевіча, настоялі на больш сур'ёзным стаўленні да праціўніка.

«Інакш, — тлумачылі яны свайму валадару, — хутчэй Дзвіна паверне назад, чым каралеўская міласць убачыць уцёкі ліцьвіноў».

Цёмнай хмарнай ноччу з-пад Рыгі на чале з самым каралём выйшла каля 11 тысяч шведскага войска, якое складала пераважна пяхота з ручной агняпальнай зброяй, падмацаваная пікінерамі. Было пры каралі і некалькі тысяч цяжкай конніцы — райтараў, а таксама пэўная колькасць артылерыі.

Нечаканы праліўны дождж крыху астудзіў шведаў. Але на світанку 27 верасня яны ўжо набліжаліся да пагоркаў Кірхгольма, гатовыя атакаваць стомленае доўгім пераходам беларускае войска. Ян Хадкевіч разумеў, што перавага шведаў была ў моцы агняпальнай зброі і ў шчыльных чатырохкутніках мушкецёраў. Ім трэба было супроцьпаставіць імпэт гусарыі, узброенай пікамі і шаблямі. Тым болын у прапорцыі — адзін супраць трох…

Гетман паставіў сваё войска ў тры лініі. Цэнтр пазіцыі занялі 300 гусараў самога Хадкевіча на чале з вядомым ротмістрам Вінцэнтам Войнам. Правей стаў гусарскі полк яшчэ аднаго выпрабаванага ваяра — Яна Сапегі. Наперадзе палка было 350 вершнікаў брата гетмана Аляксандра Хадкевіча, а таксама Шчаснага Невяроўскага. У другой лініі стаялі гусары самога Сапегі і Вілямоўскага. Заплечча ж занялі коннікі Змітра Барухоўскага і будучага амсціслаўскага ваяводы Марціна Гедройца. Цэнтральная групоўка была ўзмоцненая вершнікамі Тодара Ляцкага.

Найболыпая моц беларускага войска сканцэнтравалася на левым крыле. Тут полк на 900 гусарскіх шабляў Тамаша Дубровы быў дапоўнены лёгкімі вершнікамі.

Тылы войскаў Хадкевіча замыкалі вершнікі Яна Кішкі, Адама Тальвоша і Станіслава Белазора. Знайшлося ў баявых шыхтах месца і інфлянцкай пяхоце, а таксама райтарам курляндскага герцага. Пры беразе Дзвіны каля лагеру сталі чатыры конныя харугвы беларускіх татараў. Яны павінны былі ахоўваць вазы, а пры неабходнасці пераследваць праціўніка.

Дзень убіраўся ў сілу, а бітва не пачыналася. Беларусам не з рукі было пакідаць выгодныя пазіцыі на ўзвышшы. Асцярожныя шведы таксама не спяшаліся лезці ў бойку. Ішоў час, і тады Хадкевіч пайшоў на хітрыкі. Ён паслаў наперад частку вершнікаў. А потым загадаў ім павярнуць назад, паказваючы «уцёкі». На гэта і спакусіўся Карл IX. Не жадаючы выпусціць з пабаявішча «баязлівага» праціўніка, ён даў знак да генеральнага наступу.

Хіснуліся пікі над галовамі шведскіх ваяроў і чатырохкутнікі пяхоты крануліся з месца. Яны рушылі ў нізінку да ручая, які дзяліў пазіцыі праціўнікаў. Перайшлі яго і пачалі цяжка ўздымацца па схіле. Калі вораг наблізіўся, беларуская пяхота дала залп з некалькіх гарматак і мушкетаў, а затым Вінцэнт Война пачаў атаку. Гусарскія роты пусцілі коней наўскапыта. Швецкія мушкецёры паспелі зрабіць толькі адзін залп, як нашыя вершнікі з прымацаванымі за плячмі крыламі ўжо ўрэзаліся ў іх шыхты.