Читать «ДзесяцЬ Бітвау» онлайн - страница 2

Міхась Чарняўскі

Страта паўночных тэрыторыяў, а найболып выхаду ў Варажскае мора, ператварала Кіеўскую імперыю Рурыкавічаў у другарадную дзяржаву на Усходзе Еўропы. З гэтай прычыны кіеўскі князь Яраслаў паспешліва сабраў дружыны і пайшоў вайной на Брачыслава. Войскі сышліся на рэчцы Судоме — прытоку Шалоні. П асля зацятай бітвы Яраслаў, як сцвярджаюць некаторыя летапісы, нібыта перамог. Але дзіўная справа — у выніку «пераможац» перадаў «пераможанаму» важныя гарады Віцебск і Усвят. Гэтакім парадкам пад кантроль палачанаў траплялі волакі для гандлёвых караблёў не толькі з Ловаці ў Дзвіну, але і з Дзвіны ў Дняпро. Мабыць, не такі ўжо вялікі поспех быў у кіянаў, калі давялося задобрываць Брачыслава тэрытарыяльнымісаступкамі. Можа за гэта полацкі князь мусіў адмовіцца ад прэтэнзій на Ноўгарадчыну? Эймундава сага (сагамі называюць старажытныя скандынаўскія паданні) змяшчае зусім іншую версію падзеяў на Судоме: у палон трапіла жонка кіеўскага князя, таму кровапраліцця ўвогуле не было. У такім разе Віцебск і Усвят маглі стаць выкупам Брачыславу за вяльможную паланянку.

Сын Брачыслава славуты князь Усяслаў Чарадзей (1044 – 1101 гг.) працягваў традыцыйную полацкую экспансію ў бок Прыбалтыкі. (Экспансія — гэта пашырэнне ўладанняў.) У 1065 годзе яго дружыны напалі на Пскоў. А праз год палачане ўжо штурмавалі сцены самога Ноўгарада. Яны захапілі горад і знялі званы ў галоўным яго храме Святой Сафіі. Званы спатрэбіліся для толькі што збудаванай Полацкай Сафіі, якая была сімвалам незалежнасці і магутнасці гаспадарства. Праўда, Кіеў і на гэты раз імкнуўся не дапусціць узмацнення Полацка коштам сваіх земляў. Аб'яднаныя сілы трох князёў Яраславічаў напрадвесні 1067 года захапілі Менск, які тады знаходзіўся на вышнявіне ракі Пцічы. Яны вынішчылі абаронцаў горада і забралі ў палон жанчын і дзяцей. А трэцяга сакавіка таго года ў зацятай і крывавай бітве на Нямізе (на тэрыторыі сённяшняга Менска) перамаглі і дружыну самога Усяслава, які спяшаўся на дапамогу мянянам. Аднак на гэтым барацьба не скончылася. Воляю гістарычнага лёсу полацкі князь на нейкі час нават заняў вялікакняскі пасад у Кіеве. А праз два гады на ўзбярэжжы Фінскай затокі ён ужо ўзначаліў войска фінскага племя водзь і з ім зноў спрабаваў захапіць Ноўгарад.

Не прабіўшыся да Варажскага мора праз рэкі Ловаць і Волхаў, нашы продкі трапілі да яго ўзбярэжжа Дзвінскім шляхам — конна, пешкі, на караблях. Яны падпарадкавалі болыпасць латышскіх плямёнаў, а таксама фінскае племя ліваў, якое займала землі каля Рыжскай затокі. Адсюль наша дзяржава атрымлівала не толькі даніну, але і збройную дапамогу ў войнах з Кіевам. Для ўмацавання сваіх пазіцый на Ніжнім Падзвінні палачане збудавалі шэраг замкаў, сярод якіх вядомыя Кукенойс, Герсіка, Асота, Волінь. Пазней у тутэйшым краі ўтварыліся і невялікія крывіцкія княствы з сваімі валадарамі. Цяпер купцы маглі без перашкодаў гандляваць з краінамі Паўночнай і Заходняй Еўропы. Гэтым узрастала багацце і магутнасць Полацка.