Читать «ДзесяцЬ Бітвау» онлайн - страница 13

Міхась Чарняўскі

I маскоўскае войска паказала спіны, ратуючыся роспачнымі ўцёкамі. А за ўцекачамі, секучы, колючы, дратуючы, рушыла наша імклівая конніца. Асабліва лютая сеча была на Крапіўне. Як сцвярджалі тагачаснікі, скрываўленая рэчка запаволіла свой бег ад мноства целаў чужынцаў.

«И бысть неспособие Божие москвичам» — бедаваў потым маскоўскі летапісец. Ды такое «неспособие», што каля паловы войска Васіля III лягло на аршанскіх палях, патапілася ў Дняпры і Крапіўне. Нашы ж страты налічвалі меней за паўтысячы забітымі. У рукі пераможцаў трапіў маскоўскі абоз, агняпальная зброя, усе баявыя сцягі. 20 тысяч захопленых коней і палову абозу Астрожскі загадаў раздаць сваім ваярам. Сярод больш як пяці тысяч палонных былі і амаль усе ваяводы, у тым ліку сам Іван Чаляднін.

Аршанская перамога тым разам не вярнула Вялікаму Княству Літоўскаму захопленага Смаленска. Але яна стала яскравай старонкай беларускай ваеннай гісторыі. Заняла адно з першых месцаў у шэрагу бліскучых трыумфаў нашай зброі.

Больш як у 60 бітвах перамагаў Кастусь Астрожскі, але Ворша была найслаўнейшай. Тут найболып праявіўся яго палкаводчы геній. Тут напоўніцу было скарыстанае ўменне адпаведна сілам праціўніка паставіць уласныя шыхты, нанесці ўдары ў патрэбным кірунку, навязаць ворагу сваю тактыку. Гетман ужыў фактар нечаканасці, максімальна выкарыстаў моц агняпальнай зброі ў вырашальны момант і асабістай мужнасцю натхняў ваяроў на гераічны чын.

Вестка пра Аршанскую перамогу разнеслася па ўсёй Еўропе. Яна трапіла на старонкі многіх хронік і летапісаў. У двары тамтэйшых валадароў павезлі вяльможных палонных маскавітаў. Амаль адразу пасля падзеяў пад Воршай невядомы мастак намаляваў каляровую карціну. Мяркуючы па незвычайнай падрабязнасці выканання, ён быў на той бітве, ці карыстаўся кансультацыямі яе ўдзельнікаў. На вялікім палатне адначасова паказаны розныя эпізоды бітвы — ад яе пачатку да ўцёкаў маскоўцаў. Кастусь Астрожскі таксама змешчаны ў трох ключавых месцах пабаявішча. А над нашымі войскамі трапечуцца бел-чырвонабелыя сцяжкі-прапары.

Пазней, пасля таго як наша краіна страціла незалежнасць, акупанты 200 гадоў рабілі ўсё магчымае, каб народ забыўся на Воршу. А народ памятаў і спяваў:

 Ой, у нядзельку параненька Узышло сонца хмарненька,  Узышло сонца над борам,  Па-над Селецкім таборам.  А ў таборы трубы йграюць,  Да ваяцкае нарады зазываюць.  Сталі рады адбываці,  Адкуль Воршу здабываці:  А ці з поля, а ці з лесу,  А ці з рэчкі невялічкі?  Ані з поля, ані з лесу,  Толькі з рэчкі невялічкі.  А ў нядзелю параненьку Сталі хлопцы-пяцігорцы Каля рэчкі на прыгорцы.  Гучаць разам з самапалаў,  3 сяміпалых ад запалаў.  Б'юць паўсоткаю з гарматаў.  Масква стала наракаці,  Места Воршу пакідаці,  А як з Воршы ўцякалі,  Рэчку невялічку пракліналі:  «Бадай ты, рэчка, сто лет высыхала, Як нашая слава тутака прапала. Бадай высыхала да сканчэння свету, Што нашай славанькі ўжо нету». Слава Воршы ўжо ня горша. Слаўся, пан Астрожскі!