Читать «Заручыны Паўлінкі» онлайн
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч
Заручыны Паўлінкі
Ахвярую Купале.
П'еса ў І акце з песьнямі і скокамі
АСОБЫ:
Сцэна наладжана гэтак сама, які і у "Паўлінцы" Купалы, значыцца: абшырная сьвятліца з дзьвярмі галоунымі і у бакоўку. Вокны выходзяць у сад. На сцэне стол, лавы, табурэцікі, куфар.
На сьценах абразы.
Дзеецца усе у апошнія гады перад вайной.
Зьява 1
Паўлінка і Альжбета.
ПАУЛІНКА.
(сядзіць адна задумаўшыся ля вакна і глядзіць уперад).
АЛЬЖБЕТА.
(уваходзіць)
Паўлінка! Што-ж ты тут сядзіш, вочы вытарашчыўшы, як сава! Вось лепш ідзі, памажы мне. - работы шмат...
ПАУЛІНКА.
Ах, мамка! не чапайце мяне! Не ў галаве мне цяпер работа!
АЛЬЖБЕТА.
А што-ж у цябе ў галаве?-Якім Сарока?..-Эх, Паўлінка! лепш выкінь яго з галавы! Калі яго пасадзілі ў вастрог, дык ужо хутка з іхніх кіпцяў ня выкарабскаецца. Папасьці туды лёгка, а вырвацца трудна.
ПАУЛІНКА.
Ах, мамка! ён-жа нічога благога не зрабіў. Ён толькі хацеў дабра для народу!
АЛЬЖБЕТА.
Э, нешта мусіць гэткае было, за што трэ' было пасадзіць у турму. Без агня дыму не бывае. Кожны з іх гэтак кажа, што хоча дабра для народу, а тут-бач-адны кажуць, што намаўляў, каб паноў выганяць, а іншые - што кажа бяз шлюбу трэба жыць! Як-жаж так: бяз шлюбу або без паноў жыць?! Гэта неяк не палюдзку.
ПАУЛІНКА.
Значыць, па вашаму, мамка. пан Быкоўскі разумнейшы і лепшы за Якіма, калі хацелі мяне замуж за яго аддаць?
АЛЬЖБЕТА.
Дык не!.. Ведама-ж, што пан Быкоўскі нейкі без аднэй клепкі - брахун ды ашуканец. Нагаварыў тут, нахваліўся, а ўва ўсей гэтай гутарцы, як кажуць, зярняці праўды не было... Я дык адразу спазнала, які ён чалавек, але вось бацька ўпёрся: хоча, кажа, мець зяця шляхоцкага роду. Хоць ты кол яму на галаве цяшы, нічога не памагала, покуль вось не здарылася гэтая авантура з тваімі клумкамі... Але кажы-ж, калі ласка, як-жа ён усё гэта выцягнуў з хаты? Гдзе-ж ты была? Няўжо-ж ня бачыла?
ПАУЛІНКА.
(засароміўшыся).
Эх, мамка, не пытайцеся!
АЛЬЖБЕТА.
Чаму-ж не пытацца?.. (дагадліва, дабрадушна). А, хітрая ты дзяўчына! Ты мусіць зумысьля нешта гэтак наладзіла, каб абсьмяшыць пана Быкоўскага і раззлаваць бацьку на яго... Ну, нічога! Са мной не рабі сакрэтаў. Я-ж твая маці, а ты адна ў мяне дачушка. Зла я для цябе не жадаю... Воля Боска, ўсё добра будзе... Ня сумуй!.. (выходзіць).
Зьява 2.
ПАУЛІНКА:
(адна)
Ах, Божа! Сэрцэйка так баліць, моў выскачыць з грудзей хоча і ляцець да таго, каго гэтак узьлюбіла!.. Але як яму памагчы? што зрабіць? Можа гэтыя зьвяры майго Якімку і ўзапраўды пасадзілі ў вастрог на вечныя часы і прападзе ён там марна! (Прыкладае рукі да грудзей. Ах, сэрца мае! сьцішся! Ня бейся у грудзёх, як птушка зачыняная ў клетцы.
(пяе):