Зоркі ня ўбачыш, імгла непрыхільнаяСьвет спавіла непрагляднаю сеткай;Вецер ня мрэ і, як зданьне магільнае,Носіцца грозна па пушчах, палетках.Лес расхадзіўся, па шумы сусьветныяБ'юць у тахт віхравы кожнай галінай,Стогнуць дубы і бярозы сталетнія,Хрыпла скрыпяць і трасуцца асіны.∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙Злыбедаў стогны і цьмы неспажытыяЖудаснай дзікасьці поўны бязь меры.Як жа салодзіце думкі разьбітыя,Сэрца з разьбітай надзеяй і верай!Годзе, душа маладая, пакутаваць,Шляхам заломным снаваць бескарысна, —Страшна загадкі усябыту расплутываць,Выхад з туманаў знаходзіць разблысны:К сонцу і зорам жыцьцё тваё рвалася,Віхры і ночы на бой выклікала…Згасла ўсё лепшае, загасла, зламалася, —Далей змагацца сілы ня стала.Будзь жа збаўленьнем, пятля канапляная!Вырыхтуй сук свой, асіна-ласуха:Хутка збагацісься ў плоднасьць нязнаную,Слаўнаю станеш — толькі паслухай!Ты не марудзь там, пакутнік аплучаны:Жыва вяроўку — раз, два і гатова!Сьмела сунь шыю!.. Ну, вось і разлучаныЗ гэтай зямлёю, з пуцінай цярнёвай.∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙Вырылі яму жалезнай лапатаю,Вырылі паміж крыжовых дарогаў,Кінулі цела — эй, цела праклятае —Без пасьвячэньня, бяз модлаў, з трывогай.Зводна пайшлі толькі ўздохі пустынныя;Быў чалавек — і няма чалавека:Згінуў ня то ўжо зусім каб скацінаю —Так сабе ўрэзаў трацініну века.∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙Сотні раз хмарамі неба ўзгамоніцца,Сотні раз ніву спалошча, абсуша, —Памяць аб вісельным век не затопіцца,Будзе пужаці трусьлівыя душы.З году да году у сьвята дзядоваеХрыпла скрыпяць і трасуцца асіны.Песьню вятрыска пяе паграбовую…Вісельнік блудзіць паўночнай часінай…
Курган
I
Паміж пустак, балот беларускай зямлі,На ўзбярэжжы ракі шумнацечнайДрэмле памятка дзен, што ў нябыт уцяклі, —Ўдзірванелы курган векавечны.Дуб галлё распусціў каранасты над ім.Сухазелле у грудзі ўпілося;Вецер стогне над ім уздыханнем глухім, —Аб мінуўшчыне ў жальбах галосе.На купалле там птушка садзіцца, пяе,У піліпаўку воўк нема вые;Сонца днём распускае там косы свае,Ночкай зоры глядзяць залатыя.Хмары неба ўсцілалі мо тысячу раз,Перуны білі з краю да краю, —Ён стаіць — гэта памяць людская, паказ…Толькі гутарка ходзіць такая.
II
На гары на крутой, на абвітай ракой,Лет назад таму сотня ці болей,Белы хорам стаяў, недаступнай сцянойГрозна, думна глядзеў на прыволле.У нагах у яго рассцілаўся абшарХвоек гонкіх і пахані чорнай,Сонных вёсак шары, хат амшалых, як мар,Хат з сям'ёй душ падданых, пакорных.Князь у хораме жыў, слаўны свету ўсяму,Недаступны і грозны, як хорам;Хто хацеў, не хацеў — біў наклоны яму,Спуску, ласкі не знаў непакорам.Зневажаў, катаваў ён з дружынай сваёй;Стражы князевы — ў полі і дома,Толькі модлы раслі небу ў сэрцах людзей,І пракляцце расло пакрыёма.