…Помню, ў Піліпаўку гэта было.Ой, спаганяў сьнег ахвоту!Долу, дарогі як ёсьць занясло;Гурбы, як горы, ля плоту.Страшную людзі цярпелі зіму:Дзіка мяцеліцы вылі,З трэскам марозы гасілі ў сьцяну,Птушак у лёце глушылі…Ночка над вёскай. Во ў хаце аднэйКурыцца дымна лучына.Месьціць хацінка са жменю людзей:Бацьку, матулю і сына.Бацька, сагнуўшысь, сядзіць за сталом;Блудны, прытухлыя вочы…Печку падпёршы схудалым плячом,Маці паціху хліпоча.Далей, ля сьценкі, палочак стаіць.Думкі бацькоў там аж млелі:Сын іх, Сымонка, тры дні ўжо ляжыць,Тры дні на Божай пасьцелі…З самых дзён малку Сымона свайгоТак гадавалі, пясьцілі!Меці на старасьць падпору зь ягоДумкі супольна раілі.Малец — як лялька, крапячы, як дуб,Прызыў падходзіў на лета, —Высах, як шчэпка, стаў ціхі, як слуп, —Песьня няпетая сьпета!Тры дні назад яшчэ з бацькам яныШуркі у лесе стаўлялі:Гулка гудзелі там іх тапары,Елкі, асіны стагналі.Вечарам — дзіва! ні стуль і ні сьсюль,Зьлёг і ляжыць, як павала;Раілась маці ўжо ў многа бабуль,Зёлак усякіх давала.Дарма яна яму гэтак і сякПіць-есьць нясе адначасьне:Дні свае лічыць збалелы бядак,Вось-вось часіна — загасьне.Ўжо не чакае сямейка дабра,Аж тут, як воляю боскай,Доктар адзін па дарозе з двараЕхаў, заехаў і ў вёску.Выслухаў, выстукаў хлопца кругом,Даў карталюшку на лекі;Ехаць да гораду кажа бацьком,Ехаць хутчэй да аптэкі!«Сын здароў будзе, як рыба ў вадзе,Толькі лякарства прывозьце!» —Кінуў старым так і з хаты ідзе,Дый толькі бачылі ў вёсцы…Мілі ж тры ў горад; тры мілі — ня сьмех!Конік худы — прыстаць можа;Тут яшчэ гэты нязьмераны сьнег,Ды ночка пусткай трывожа…Трудная рада: да раньня чакацьХвораму лекаў прыйшлося.Бацька во сеў над сталом — ня йдзе спаць,Маці над сынам галосе.Ноч на аддых — адзін міг мужыку,Годам сыходзе — ў няшчасьці.Шмат іх, даўжэнькіх, ой, шмат на вяку,Як жа к сьвятлу тут папасьці?..Час бег… Апошняя стухла зара.Неба бялее на ўсходзе.Ну, Сьцёпка! Ехаць і час, і пара,Годзе маркоціцца, годзе!З горада лекаў ты шмат навязеш,Сын твой як бачыш устане!Сільнай рукой пакіруе лямеш,Сьвісне касой на сьвітаньні!∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙…Выехаў Сьцёпка. Чуць-чуць стала днець.Конік малы, зацяганы.Сыпка дарога, сьлед значан ледзь-ледзь,Дзень хмураваты, вятраны…Ехаў, даехаў Сьцяпан наканец,Грош апасьледні пакінуў,Лекаў набраў — і ганда маладзец!Валіць дамоў, бедачына.Валіць… Піліпаўкай, ведама ўсім,Дню лік — гадзіна, ня болей.Выехаў з горада — цёмна зусім,З конікам сам ён у полі.З поўначы сівер наскочыў сухі,Сьнегам стаў кідаць зласьліва;Шум ад завеі панёсься глухі,Пеклам і неба, і ніва…Конік Сьцяпанаў нага за нагойПхнецца ў сьнягу па калені;Пройдзе і стане, трасе галавой;Пугу штораз чуе меней.Пхнуўся, цягнуўся, — нарэшце, як стаў,Далей ні кроку — трасецца.Як яго Сьцёпка ні гнаў-паганяў,Хоць ты забі — ані зь мейсца!Шорах па целе Сьцяпана пайшоўСтрашныя родзяцца думыШмат яшчэ вёрстаў дабрацца дамоў.Грозяць сьняжаныя шумы.Што тут рабіць? Конь ня хоча вязьці,Дома сын лекаў чакае…Кінуць каня? Пехатою ісьці?Жаль, ды і ночка ж такая!Ўсё ж сын мілей! — Лезе з санак Сьцяпан.Крыжам дарогу зазначыў;Цяжка на сэрцы, у вочах туман,Боскага сьвету ня ўбачыш…«Будзь здароў, косю! Хоць жаль мне цябе, —Хворы Сымонка чакае!» —Так шапнуў Сьцёпка — і ў поле брыдзе,Ў гурбах чуць ногі зьмяняе.Шоў ён, шоў дружна, а дзе і кудыЗьбіўся, і сам тут ня ведаў;Сілы слабелі ад хуткай хады;Думкі аб сыне йшлі сьледам.Сьцісьне лякарства за пазухай ён,Шэпча малітву да Бога,I, хоць ня першы раз гэткі нагон,Крадзецца ў сэрцы трывога:Што, калі зьняў абрыдны яго блуд?Як тады выйсьці у вёску?«Сядзь, адпачні, — штось яму шэпча тут, —Вось дзе, пад гэту бярозку!»«Праўда, — падумаў, — пара аддыхнуць,Многа прайшоў ты, нябожа!»Сеў і мацуецца, каб не заснуць, —Ведаў, што стацца тут можа…Зьвіўся клубочкам і ціха сядзіць;Лёгкасьць на сэрцы такая…Толькі мяцеліца вые, шуміць,Песьні яму напявае:«Сьпі, мой Сьцяпанка, дзіцятка маё,Я тут тваёю ўжо паняй!Гэткай пасьцелі ня меў за жыцьцё,Ў гэткай — і конь твой, і сані.Сына сьпяшыш ты, сьляпы, ратаваць?Ну, і нашто ж гэтак рвацца?!Лёгка ж табе было век гараваць,З мачыхай-доляй змагацца?Я ашчасьліўлю, мой братка, цябе,Ўбачышся быццам у небе;Гора, бяда не падойдзе к табе,Думаць ня трэба аб хлебе.Сьпі! Знаю, крыўды ня раз зазнаў ты,Братам ня быў між братамамі.Я пашкадую цябе, сіраты,Буду галубіць сьнягамі…Меў жа прыпынак ты зносны калі,Гонячы быт свой цыганскі?Я з гулкай песьняй: „Ай, люлі-люлі!“Спраўлю начлег табе панскі.Скончу я песеньку-байку сваю,Зоры пачнуць усьміхацца,Будуць глядзець на спакойнасьць тваю,Будуць табой уцяшацца!..»Гэтак над сонным завея пяе,Гэтак яго калыхала;І, што ж вы скажаце, людзі мае? —Сьцепку навекі прыспала.∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙Зьбегла па гэтым дзён нешта са тры,Тры дні — а шмат даказалі:Ў Сьцёпкавай хаце удрух сталярыДзьве дамавіны зьбівалі.Зь іх адну зьбілі для костак старых,Сына ў другую злажылі —I пахавалі па-божаму іх,Родных, навекі ў магіле.Сходзіўся ўдоўку пацешыць народ,Братнім слаўцом адзываўся:«Маеш адзін хоць расход і заход,Крыжам адным абышлася!»