Не пужайся, што здрадные хмарыНеба ўслалі с канца да канца,Што свае цемната ўнесла чары,Закружыўся груган над папарам: Ешчэ прыдзе весна!Не пужайся, што лісць пажаўцелыЛес скідае с канца да канца,Дый ня чуць птушак пеўчых дзень цэлы,Прашмыгне толькі заяц нясьмелы: Ешчэ прыдзе весна.Не пужайся, што бедная ніваАпусьцела с канца да канца,Што мужыцкай рукой нешчасьлівайНеужоннае скончэна жніва: Ешчэ прыдзе весна.Не пужайся, што вольные сілыЎ путах дрэмлюць с канца да канца,Што насільства ўсю праўду здушыла,Што сьмерць густа капае магілы: Ешчэ прыдзе весна, Ешчэ прыдзе!..
Гэй, наперад…
Гэй, наперад, покі сэрца Б’ецца, рвецца на прастор,Годзе млеці ў паняверцы; Гэй, да сонца! гэй, да зор!Хай бацькі стагналі ўчора, Йшлі на той сьвет без пары;Сёньня ў нашай моцы гора, Мы — жыцьця гаспадары!Думка ў думку, дружна, сьмела Усе наперад грамадой!Кожны ведай сваё дзела, Знай, за праўду крэпка стой!К новай долі шлях нам ляжа, Як на небе Млечны Шлях,Слова, дум ніхто ня зьвяжа, Жыць, цярпець ня будзе страх!І ня стане больш пакуса Першых-лепшых збоку браць,Славяніна-беларуса Вечна ў лапці абуваць.Дык наперад, покі сэрца Б’ецца, рвецца на прастор,Годзе млеці ў паняверцы! Гэй, да сонца! гэй, да зор!
*** За праўду…
За праўду, за шчасце, за лепшую долю Вазьміся, мой дружа, пастой!У крыўду ня дайся, свайго дабівайся. Адвага хай будзе з табой!Хай горкія сьлёзы, што ў сьпёкі, ў марозы Ліюцца на беднай зямлі,Дадуць табе, браце, сіл гора змагаці І ў сэрцы распаляць агні.Хоць віхры шалеюць, хоць песьні нямеюць, Хоць страшна замучаны ты,За добрую справу, за шчасьце і славу Душу вырывай зь цемнаты.Кінь сваркі і звадкі, адной дзеці маткі — Мы злучаны думкай аднэй;Пры згодзе і ладзе ў нас доля засядзе, Палічаць і нас за людзей.Дык жыва ж к пачатку — ня час спаць у шапку, Валяцца, як чэрві ў траве;Ўжо сонейка ўсходзе, ўжо дух у народзе Збудзіўся і к праўдзе заве!..