Галубка чуе галубка,I сэрца радасьцю ёй б'ецца, —Што гэтак помніць ён аб ей,Такому жалю аддаецца.Але нядоўга шчасьце ёйУсьмехам думкі калыхала:Галодны тут жа госьць ляжаў,А гэта значыла нямала.«Ня думай, мілы, аба мне, —Так галубку галубка кажа, —Уперад волю споўнь багоў:Яны пры ўсім стаяць на стражы…Гасьця ты маеш у сябе,Замёрз і есьці пэўна хоча, —Заняцца шчыра мусіш ім,Каб не пракляў цябе і ночы».Пачуў, стаў весел галубок,Ад радасьці аж як ня плача.Сьпяшыць гасьцю служыць, пытаць,Якую той цярпіць нястачу.«Я зьмёрз», — гавора той яму.Галуб рад памагчы ў прыгодзе(Бо й дрэва ў цень хавае свойТаго, хто нават сеч прыходзе).
VI
Гальлё сухое і лісткіЗьбірае, колькі сілы мае,Кудысьці зьлётаў па агонь,Разьвёў і госьця йзноў пытае.А паляўнічы да яго:«Дай есьць, галодны я сягоньня».Тут бедны галубок схмурнеў:Ня знае, дзе яду спагоне.То ж ён па-птушаму жыве,Жыве тым, што пашле здарэньне;Няма запасу ў галубка,А госьць ня можа знаць цярпеньня.Падумаў трохі галубокI штосьці выдумаў такое…«Спакоен, — кажа, — госьцік, будзь.I голад твой я заспакою».Сказаўшы гэта, над агнёмЁн тройчы звольна акруціўсяІ, як маланка, як страла,Ў агонь, як ёсьць, жыўцом зваліўся…Ўстрос паляўнічым страх і жаль;Дае зарок ня жыць так болей:Спаліў прылады ўсе свае,Галубку выпусьціў на волю.
VII
Дый воля ўжо ёй не ў карысьць,Сядзіць і сумненька бядуе:«I лес, і сонца, і прасторМяне ня цешаць маладую.Дружок ужо на сьвеце тым;З кім варкаваць, як даўней, буду?Нядолю-долю з кім дзяліць?..Жыцьцё ўжо мне няспыннай жудай.Пайду за ім, пайду к яму.Прымі мяне к сабе, мой любы!»I з гэтым словам, як і ён,Звалілася ў агонь-загубу.Яшчэ больш паляўнічым тутЗатрэсла скруха-неціхота:Лавіці птушкі у сілоНавек адпала ўжо ахвота.Па куце здаўся за грахі:Узьдзеў пакутны ўбор жабрачы…Ракой ідзе — ня п'е вады,У лесе птушкі — як ня бача.Аж так дабрыў, дзе лес палаў…Ўляцеў і сьледу не заставіў…Па сьмерці ўбачыў галубкоўПаміж сьвятых на небе ў славе.∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙Ўсю гэту повесьць знаем мыАб галубках і паляўнічымЗ Магабгараты, кнігі Інд,Якой лет тысячы тры лічым.