Ў Магабгараце, кнізе Інд,Якой лет тысячы тры лічым,Такая повесьць там стаіцьАб галубках і паляўнічым.
I
Быў чалавек, якога ўсімБыло заняцьцем — паляваньне;У лесе, ў полі дзень і ноч,Як быццам ляжа там і ўстане.За птушкай птушку ловіць ёнСа хцівасьцю благой у змове —На рынак цягне прадаваць, —Прадасьць і зноў ідзе і лове.Пануе ў пушчы, бы ў якімСваім за хатай агародзе,Ў сям'і крылатай пуд і страхСілом і клеткаю наводзе.Паміж бацькоў, паміж дзяцейПтушыных сее ён разлуку,Ні ласкі к ім, ні жалю к імНя меў, ня знаўся зь іхняй мукай.З сумленьнем дружбы не вядзе —Да крыўд і мук яму зло сватам;Закон багоў яму ні ў што;З душы і сэрца вечным катам.I доўга так палюе ён,Зьнімае так ахвяры ў клеткі,Ажно прыпадак немалыСпаткаў яго ў пустыні гэткі.