Дзе вы, брацьці-ўдальцы, дзе вы, хлопцы-касцы? Гэй, дакуль на вас трэба чакаць?Час вам косы кляпаць, час вам на сенажаць, Час вам сілу сваю паказаць!Пакуль згіне раса, хай засьвішча каса, Няхай вале ў пракосы траву;Няхай прыйдзе канец на сівец, на званец, — Хай пазнаюць усе грамаду!Сонца паліць агнём, пот ліецца цурком… Гэй, прывыклі да гэтага вы!Як вы толькі ўзрасьлі, к працы цяжкай ішлі, І ніхто не жалеў вас ані!Пот ліецца цурком, — абмахні рукавом Дый касой замахай весялей,I з упаўшай грудзі песьню сьлёз завядзі Песьню родную долі сваей!Песьню пей і касі, пакуль ясныя дні, Пакуль хмараў на небе няма;Зямля, плуг і каса — гэта наша краса, Гэта наша пацеха адна!..
На сенажаці
Чуць на небе зара Занімаецца,Ў курнай хаце мужык Падымаецца,Цягне сьвітку з пала Прапацелую,Цягне лапці з калка Скарчанелыя.I касу ён бярэ Адкляпаную,I жарсьцьвянку нясе Дзераўляную.Так на луг ён ідзе Свой някошаны,Зь песьняй топіць касу Ў траве зрошанай.Яго сілу ў касьбе Відаць моцную,Дый у песьні сьлязу Чуць гаротнага…
За касой
Кожны раз, як жывой муравой-дываном Лета высьцеле луг, сенажаць, —Косы сьвішчуць, зьвіняць над ракой за сялом, За касой касцоў песьні чуваць.Ясна косы блішчаць у цьвітучай расе, Высьцілаюць пракос у пракос;Песьні зь ветрам шумяць, пушча водклік нясе, — Пушча слухае песень і кос.Шле яна свой адказ ад капцоў да капцоў, Заміраючы ў вечнай жальбе;Ці даждуся калі кос і песень касцоў На другой, на вялікай касьбе?..
Зажынкі
Натачы, кавалёк, Вострым-востра сярпок,Адпусьці, назубі, загартуй; I ляшчынкі кусок Адпілуй, кавалёк,Нову ручку вазьмі дарыхтуй. Насьпяліўся шнурок, Б'е паклон каласок,Спаважнеў, пасівеў, шалясьціць. Пойдзе ходам сярпок, Туды-сюды, скок-скок!За сяло пабяжыць, пабяжыць. Страшыў ніўку грамок, Сухата і дажджок;Птушка колас ляцела кляваць; Шлі заломы, урок, — Не збаяўся хлябок! —Памажы, Божа, толькі зажаць! Ляжа сноп у снапок, Стане мэтлік, крыжок,Не акіне і песьня шнурка! Будзе рад бедачок Звозіць скарб у тачок, —Вось яна, з мазалямі рука!