Читать «Шляхам жыцьця» онлайн - страница 49

Янка Купала

7

Сажань шырынёю Надзельны шнурок… Пустыня, бяз гною, Каменьне, пясок… Пад сьнегам адпрэла Жытцо за зіму; Прыхваціпа, зьела Сьпека ярыну. Бульба — як арэхі, Як цьвек — бурачок… — Вось скарбы, пацехі Твае, мужычок! Багаты будзь зь нівы, Ўвесь чынш заплаці; Будзь весел, шчасьлівы, Ня пі, не крадзі! Жый згодна з усімі І Бога хвалі, Не крычы з другімі: «Свабоды! Зямлі!»

8

Нашто хлеб, нашто багацьце, Калі нам мякіны хваце? Нашто боты, чаравікі, Калі ёсьць лаза і лыкі? Нашто век зямлі хацеці? Памром — сажань будзем меці! Нашто новыя нам хаты? Казна, двор і так багаты. Нашто сьвет навукі шчаснай, Калі сьлёзы сьвецяць ясна? Нашто лек на гора болькі, Калі маем манаполькі? Нашто знаці ўсяго многа? I так трапім да астрога!..

На прадвесьні

…I сівер ледзь хаткі ня зьверне, I сьнегу ані не ўбывае, А тут у сьвіронку — ні зерня, Апошняя бульба ўцякае! I сена няма ад Грамніцаў, Саломкі той зараз ня хваце; Кабылка падбегчы баіцца, Кароўка ня хоча ўставаці. Даведаўся ў двор і да сына — Ня служцы куток свой карміці! I больш не даюць з магазына, Няма дзе рубля зарабіці… Нялёгка на сэрцы, нялёгка! Дум чорных ня збыцца дзень цэлы… А так яшчэ траўка далёка, Калі ж і той колас насьпелы?!