Красаваў, наліваўсяI дасьпеў шнур мужычы;Час вам, жнейкі, на бітву!Постаць кліча, ой, кліча.Сонца ўзыдзе і зайдзе,Не кідае зямелькі,Правядзе і спаткаеЎ поле, з поля вас, жнейкі.Выйшлі з хатак за вёску,Гнуцца, бедныя, ў полі,Толькі песьню чуваціІхняй долі-нядолі.Жніце, жніце, галубкі,Сваю радасьць і сьлёзы!Трэба многа нажаці —Прыйдзе зімка, марозы:К той прытуліцца братка,К той — маленькі сынулька,А ўсё хлеба, ой, хлебаДай, сястрыца, матулька!Ходзяць хмары па небеЗь нейкай дзіўнай трывогай;Чутна жнейкіна песьня,Нуды ў песьні той многа.Хто зьлічыў тыя каплі,Што нам неба прыносіць?Хто прыслухаўся, людзі,Аб чым жнейка галосіць?!.
Жніво
Годзе, жытцо маё, годзе, насьпелае, З хмарамі, з бурамі знацца, дружыць;Годзе шумеці думкі нясьмелые, Годзе загоны сабой харашыць!Жнеяў прышла во дружына вялікая, С песьняй за дзела ўзялася сваё;Серп, як маланка, ўскок бегае, сыкае, Глуха снапамі кладзецца жытцо.Сталі ў калючым аржонні с павагаю Мэтлікі шнурам адзін за адным;Сэрцэ забілось надзеі адвагаю: Ёсьць на што глянуць, пацешыцца чым.Эх, заплаці-ж, дабрыцо, ты аратаму За яго ў полі ўвесь труд над табой:Дай ты багацьце яму небагатаму— С клеці ня зводзься ягонай пустой.Хай яго збудуцца думкі, адналечэ Гэтулькі вынясе, выцярпе ён,З году у год аручы, засеваючы, Потам, крывёю абліты загон!..
Песьня жнеяў
Бор наш высокі над усе бары,Двор наш багаты над усе двары,Шнур наш вузенькі над усе шнуры, —Коціцца, ўецца ў гару, то з гары. Гэй, гэй, жнейкі, не драмаць! Час сярпы зубіць — і жаць.Дворны палетак з канца у канецПройдзе, схаваўшысь, высок маладзец;Шнур наш хаваецца ў гірсу, ў званец,Зьліча калосьсе найменшы хлапец. Гэй, гэй, жнейкі, не драмаць! Час сярпы зубіць — і жаць.Шнур і палетак мужыцкай рукойВыаран гладка, засеян парой,Скроплен — каб лепей рос — жудкай расой:Потам мужычым, крывёй і сьлязой. Гэй, гэй, жнейкі, не драмаць! Час сярпы зубіць — і жаць.Скора мы, жнейкі, шнурок свой дажнём,Панскі палетак тады жаць пайдзём;Гойна заплацяць там нам медзяком,Мы на дажынкі вянок ім спляцем. Гэй, гэй, жнейкі, не драмаць! Час сярпы зубіць — і жаць.Водкі к дажынкам ня будзе няхват;Песьню сьпяём мы ўсе пану ўпадрад:Будзь нам багат, панок, будзь весел, рад,Зь лета у лета будзь сыт і багат. Гэй, гэй, жнейкі, не драмаць! Час сярпы зубіць — і жаць.