Покі старасьць неўдалаяКостак з ног ня вале,Рвіся, думка маладая,Туды, вышай, далей!К таей праўдзе ненапраснай,К шчасьцю і свабодзе;Рвіся, покі будзе ясна,Покі будзе годзе!Гарапашна, непрасьветнаI ў душы, і ў хаце,Стане горай непрыветна,Калі будзем спаці.Дык жывуча, скокам-бокам,Покі сэрца точыш,Рвіся, думка, ненарокам, —Знойдзеш, чаго хочаш!Рвіся! рвіся! дый старайсяНуду адалеці,Заглушыцца не давайсяНі за што на сьвеце.
За свабоду сваю…
За свабоду сваюЎсёй душой пастаю; У агонь, у ваду Я за ёю пайду.Лепей сам сябе дамПахаваці людзям, Як свабоду хаваць, Злыбядзе аддаваць.Ў сэрцы, ў думках сваіхЗ самых лет маладых Я яе ўзгадаваў І сваёю назваў…Гэй, ты, гэй, вецер, пейА свабодзе маей! Гэй, ты, гэй, бор, шумі, А свабодзе грымі!Гэй, ты, сонца, гарыАд зары да зары, Ланцугі распалі. Па ўсёй чыста зямлі!..
На жалейцэ
I
З шумам бораў, ясакораў, Ой, гаю, ой, гаю,На жалейцы-дабрадзейцы Думку дум зайграю.Ой, зайграю, запытаю, За што, за якоеПлачуць песьні, як ня трэсьне Сэрца маладое?Ці у маці я дзіцяцей Ня быў, не хаваўся?Ці замала уздыхала, Як зь ёю прашчаўся?Ці ніколі ня меў долі У чужой хаціне,Ці я ў полі ня меў волі Пры чужой скаціне?Ці мо’ сілы, Божа мілы, Калі не хапала,Як з сахою ці з касою Ваюю, бывала?..Ці ж то гэта, там, празь леты, Як умру з надзеяй,Мае косьці ў дзікай злосьці Вецер не разьвее?Не разьвее, не расьсее, Каб і сьлед ня ўзьняўся,То гаротны і маркотны Па сьвеце бадзяўся?Эх, жалейка-дабрадзейка, За што, за якоеПлачуць песьні, як ня трэсьне Сэрца маладое?
II
Я ня пушчаю сьпяваюПесьні-казкі аб Дунаю, Хоць-та сэрца з пушчай рвецца, —А пад грушаю пахілай,Што над бацькаўскай магілай, Граю толькі на жалейцы.Я ня звон, што час нам лічаI на веча праўду кліча, Хоць-та сэрца звонам б’ецца, —А па шчасьці пахаваным,Над ракою, пад туманам Граю толькі на жалейцы.Я ня вецер вольны, спраўны,Што пяе свабодай слаўнай, Хоць-та сэрца к славе рвецца, —А ў цянётах павучыных,На расстайных пуцявінах Граю толькі на жалейцы.Не на гусьлях звонкіх баюАб забраным недзе краю, Хоць-та сэрца к гусльям рвецца, —А на спасьвеным узгорку,Углядаючыся ў зорку, Граю толькі на жалейцы.Я ня гром, што сьветы крышаI людзям законы піша, Хоць-та сэрца громам б’ецца, —А паціху, чуць чуваці,У чужой забыты хаце, Граю толькі на жалейцы.Граю, граю і чакаюЎсходу сонца з-за Дунаю, Калі мора ўскалыхнецца,Калі песьню, гімн вясёлыНашым нівам, нашым сёлам Я зайграю на жалейцы.