Ці то позна, ці то рана Чую нейкую напасьць;Дзе ні стану, дзе ні гляну — Думка ўсюды голас дасьць.Неба, сонца, месяц, зоры, Людзі, пушча, ўся зямля,Ўсё да сэрца штось гавора, Ўсюды бачу моц жыцьця;I пагодай, непагодай Не магу драмаць, чакаць:Так і хочацца заўсёды Песьню вечную снаваць;Добрай доляй, дзіўнай казкай Сон палошыць з хат нямых,Пацяшаці сонца ласкай I старых, і маладых;Зваці, клікаць на пакосы, На нязьмераны прастор,Хай зазвоняць сьмела косы, Грукне ў лесе хай тапор;Хай цярэбяць, косяць, звоняць, Клік пускаюць на ўвесь сьвет,Аж няўлады ўсе разгоняць, Ляжа чысты роўны сьлед.Гэтак, покі сэрца чуе, Што ня час у шапку спаць,Грайце, песьні, хай красуе Наш загон і сенажаць!
Сваякам па гутарцэ
Шлю вам песьняй, братнім словам Здароўканьне, людзі:Не гасіце веры, што вам Жыцца лепей будзе.Вы ня зломкі, вы ня зноскі, Вы народ магучы:Ваша панства — вашы вёскі, Пан ваш — труд жывучы;Ваша слава не ў палацы, Не ў княжацкай мітры,А на роднай ніве, ў працы Карыснай, няхітрай.Вашы скарбы не ў ядвабнай Магнацкай саеце,А Ў сярмязе непавабнай, Старшай на ўсім сьвеце.Вашы рукі хоць а біты — Пясок на іх значан,Але хлеб, імі здабыты, Для ўсіх бел і смачан.Слава вашай гэткай сілы Вочы ўрагам коле,Сьведкай — сьвежыя магілы, Што сыпе няволя.Сьведкай — прадзедаў шкілеты, Курганы з кустамі,Сьведкай — песьні воклік гэты, Сьведкай — вы зь сьлязамі.Дык хай жа вас не асіле Зьверства непагоды,Распусьціце сваё крыльле, Як і ўсе народы.Рухне крыўда, праўда ўстане, Ворагаў адстраша,Будзе долі панаваньне На зямлі на нашай.
Паляці, мая мысьль
Паляці, мая мысьль,Лётам сокалаI прагледзь гэты сьветКругом-вокала.Лётам сьветлай зарыПа-над стрэхамі —Сып надзеяй жывойI пацехамі.Пей аб волі людзямДумкі цудныя,Уміляй іх жыцьцяСьцежкі трудныя.Залатыя сны імНяхай рояцца;Няхай жаль на душыСупакоіцца.Гоняць хай ад сябеЦьмы нядольныя,І рука у рукуПойдуць вольныя.Так, ляці, эй, ляці,Мысьль свабодная!А ты міла спаткай,Зямля родная.