Як ішоў я ў бой кіпячы, Як прашчаўся с хаткай,Тут Гануля мая с плачэм: «Пойдзеш гінуць, братка!Але буду я маліцца, Каб ця Бог ацаліў,Ты-ж прынось за то гасьцінца „Шнур даўгі каралеў“».З ласкай Божай паручыла Грамадзе радзімай:Палі ворагавы сілы, Горад здабылі мы.Як прыціхнулі гарматы, Як браму зламалі,Хто саетаў, хто дукатаў— Я шукаў каралеў.Хоць і ў шчасьці не радзіўся, А шукаю сьмела…Шнур каралеў замігціўся, Як-бы вішэнь сьпелых.Тут здабычыну схапіўшы, Не чэкаю далей,Чымўскарэй сьпяшу к наймільшай Даць ей шнур каралеў.Па гасьцінцы, па дарожцэ Кульгаю да дому…Загудзелі званы ў вёсцэ, Як па нежывому.Прыбліжаюся к хаціне, Аж тут людзі здаля:«Твая Ганна ў дамавіне,— Ня трэба каралеў!»Ой, заплакаў, ой, заенчыў Цяжэй цяжкай хмары,Перад цэркаўкай укленчыў, Дый сьпяшу к аўтару:Да Найсьвеншай да Марыі Збліжаюся ў жалі,I завесіў Ей на шыі Я тых шнур каралеў.
Груган — В. Сырокомля
Спанад лесаў, спанад хмараў Груган вылетае,Сеў пад вёскай на папары, Груганят склікае.На вялікай, знаць, быў згубе У далёкіх старонках:Рука правая у дзюбе З залатым пярсьцёнкам.— Эй, скажы, груган незнаны, Скуль ты прыбываеш?Скуль пярсьцёнак пазлачаны, I руку скуль маеш?—— За гарамі, ой, дзяўчына, Страшны бой вядзецца;Кроў ліецца ручаінай, Труп на труп кладзецца.Зарывае люд рабочы Ссечаны галовы,На малойцаў грудзі, вочы Сыплюць наспы новы.На курганах на бедачых Воўчы рык чуваці;Не адна галосіць, плачэ Сірата і маці.Сьлязьмі горка залілася Бедная дзяўчына:— Вось калі я дажылася Нешчаснай часіны!Ой, руку я ўжо пазнала! Той, чыя, — не ўстане:Гэты персьцень даравала Міламу ў разстанні.
Ў сьвет!
Эй, зямелька, загон ты мой чорны!Рые плуг, барана твае кветкі;Ў табе сьпяць ураджайные зёрны,А мы ў сьвет, твае родные дзеткі. Сьвісьне коска ў тваей сенажаці, Бразьне серп на загоне пасьпелым, А прад намі прасьвіту не знаці, Непагодай спавіты сьвет цэлы.О вы, зёрны, о сноп умалотны,О ты, жніў залатая мінута!Жаль, нуда з намі ўсьлед плыве слотна,А прад намі— маркотнасьць, пакута. Жаль, нуда заляглі, як туманы Хмар над нашай зямелькаю-маткай, А загон яе ў скібы зараны, А ў самой яе дрэмлюць зернятка.Хто пасьмее зямельку вініці,Нарэкаць на цябе хто пасьмее,Што ў бадзянні нам страшна так жыці.Што ў жалобе мы гэткай марнеем. Жаль, нуда хай ідуці, перэд намі I маркотнасьць, і любасьць бязконца, А ты, маці, сваймі каласкамі Шумі, цешся і сьмейся да сонца.Эй, зямелька, загон ты мой чорны!І у нас ешчэ ўцеха загосьце;Ешчэ будзем зьбіраць твае зёрны,Ешчэ зложым свае ў табе косьці.