Читать «Шляхам жыцьця» онлайн - страница 111

Янка Купала

Тры дарогі — М. Конопніцкая

Ідуць тры сьцежкі с хаты На долю і нядолю: Ідзе адна, дзе пану Людцы пахаюць поле;         На лева ад хаціны         Ідзе ў карчму другая,         А трэцяя — к магілкам,         Дзе брат наш спачывае… Ад цяжкай працы, поту Адна расіцай сьвеціць; Хто па другой праходзе, — З бацькоў сьмяюцца дзеці;         Палын расьце на трэцей,         I наспы выжэй, ніжэй,         I плачэ там бярозка,         I крыж стаіць на крыжу… Па сьцежках гэтых ходзяць У лапцях нашы людзі. Гэй! хто ім сьцежку ўскажэ, Што весьці к шчасьцю будзе?..

Варажбітка — М. Конопніцкая

Вецер коціцца па полю, Жытні колас гнецца прытка; Гэй, цыганка-варажбітка, Варажы мне маю долю.         Варажы яе с чырвонай         Зоркі, што пад хатай льсьніцца,         С таго шуму, што так мчыцца         Ад дубровы ад зялёнай. Варажы з рукі яе мне, З рукі правай, мазалістай, I с крынічкі таей чыстай, Што бурліць так па каменню.         Варажы мне добрым словам         С тэй вясёлкі многакветнай,         I с тэй кнігі, с тэй прасьветнай,         Што аб шчасьці кажэ новым. …Тваей долі німа ў кнізе, Ні у вадзіцы, ні на небе, Толькі ў чорным тваім хлебе, Толькі ў світцэ, рванай рызе.         Ні на зорку залатую,         Ні с крыніцы шумнай чыстай,         А з рукі тэй мазалістай         Мужыку тут варажу я. Ой, ты будзеш, будзеш панам, Ні то князям, ні гэтманам: Тваё царства ўецца кругам, Дзе ня пройдзеш толькі плугам.         Бачэн будзеш ты ў чырвені,         Што с крывавым потам льецца,         I ў тым золаце — прамені,         Што ад коскі адабьецца. Скарб ты выарыш багаты З нівы гэтай зааранай: I таляры, і дукаты, Толькі-ж не сабе, а пану.         А шлюб возьмеш ты с царыцай,         Што жыццё усё с табою         Не захочэ разлучыцца…         Ой, возьмеш ты шлюб з бядою. Днём нашле сон, ночкай збудзе, Сцерагчы будзе парога; Ані з ёй табе у людзі, Ані з ёй табе да Бога!         Як вясною ўсходзюць кветкі,         Падымаюіца хмурліва,—         Укалышэ твае дзеткі         Песьней голаду сьлязлівай. Жджэ цябе дарога з ёю, Ў доўж і ў шыр саўсім малая, А ў зямлю глыбей за тое, А ў гару — аж зор хватае.         Па ёй будуць цябе весьці         Твае волікі сівые         I званы аж вежай трэсьці         На магілкі на старые.