Читать «Шляхам жыцьця» онлайн - страница 114
Янка Купала
Примечания
1
«Кнігі Магабгараты — гэта адна з найстарэйшых і найвялікшых паэм сьвету. Створаны яны індыянамі болей трох тысяч год таму назад і зьмяшчаюць у сабе каля 220000 радкоў. У Магабгараце, апрача навучальных і духоўна-маральных філязофскіх твораў, шмат ёсьць і прыгожых, паэтычных вобразаў. Зь іх найпрыгажэйшы — „Наль і Дамаянці“ — вельмі добра перакладзены на польскую мову А. Лянге. Легэнда ж аб паляўнічым і галубках ня ёсьць даслоўным перакладам зь індыйскае мовы; я ўзяў толькі аснову гэтай аповесьці і болей-меней захаваў форму санскрыцкага верша — „шлёкі“, якой усе кнігі Магабгараты напісаны».
2
У нябыт — у забыццё.
3
Удзірванелы — пакрыты дзірваном, густа зарослы травою.
4
Піліпаўка — час зімою, калі пачынаюцца моцныя маразы, завеі.
5
Думна — горда.
6
Абшар — прастор.
7
Сонных вёсак шары — нерухомыя цені нібы паснуўшых вёсак.
8
Амшалых — пакрытых мохам.
9
Модлы — малітвы.
10
Пакрыёма — употай.
11
Бяседа — застолле.
12
Садзіць на пасад — выдаваць замуж.
13
Брыльянт — каштоўны камень.
14
Саета — багатае адзенне з атласу і шоўку.
15
Гусляр — чалавек, які іграе на гуслях, музычным інструменце.
16
Ясакар — таполя.
17
Каня — балотная чайка, крык якой нагадвае гукі піць-піць-піць.
18
Магнат — памешчык, буйны землеўладальнік.
19
Світка — вопратка, пашытая з даматканага сукна.
20
Лунь — ястраб-мышалоў, у якога белае (светла-шэрае) апярэнне.
21
Дукат — старажытная манета, сярэбраная, пазней залатая.
22
Скурганіў — загубіў, умярцвіў.
23
Сарачні сох — сорак саракоў — вельмі многа.
24
Лёхі — склепы, падземныя памяшканні, сховішчы.
25
Цемра сярмяжная — зняважлівая клічка бедных, непісьменных сялян, якія насілі даматканыя сярмягі (світкі).