Дні за днямі, гады за гадамі йдуць важна, Йдуць суважна за зьменамі зьмены,Перамены ў сябе засявае брат кожны, Шчасьцю ўзносяць свайму новы сьцены.Асьвяціў сваё чорнае першы сумленьне Прагавіцьцем быць сонцу раўнёю,Ў путах сьцюжу трымаць, меці жараў насеньне, Тлець, пылаць над людзьмі, над сабою.Як сам цар-Грамавік, чуе ў жылах пажары: Сонцы б новыя сеяў па небе,Абярнуў бы сялібныя ў полым абшары I сьвет цэлы спаліў бы ў патрэбе.Гэткіх думаў сягнуць недасягнутых чынаў, Аж сябе сам сабою распражыў:Сонца сэрца яго растапіла, як льдзіну, А душу спапяліла на сажу.Брат другі шоў на нетры сьляпыя аблавай, Воблік крадзены кідаў загубам,Акрыляў сам самога асілкавай славай, Паўставаў проць хапанага клубам.Як двурог-маладзік, маладзеў сярод зломаў, Вызіраў непакорай, пакорай,На мінуўшым мінуўшыя ўзводзіў харомы, Падпіраў кастылямі падпоры.Прыпадаў к мёртвым краскам грудзьмі і душою, Саграваў сэрцам лозы і шышкі,Выцьвітаў, аж і стаў — чым быў — чорнай зямлёю, — Зьвесьць не зьвёў недахваткі і лішкі.Трэйці брат загаворы здымаў з папялішча, Знаць даваў моц іх сьпячым народам;На вялікае новых прыпеваў ігрышча Выступаў — адступаў чараводам.Зводам браў-сунімаў крыўдадзейнага зьмея, Трос заломам, як сівер мятліцай;Сховы новыя ўзносіў паміж сухавеяў I пускаў к ім старыя крыніды.Гнаў крыніцы, піў зь іх і ў іх затапіўся… На былым даў былому ўзрастаці;Склеп нямы, дзе ляжаў чараўнік, адчыніўся, — Сьвет нанова стаў новых чакаці.