А на рэчцы на АрэсеСталася прыгода:Ідзе наступ на балота3 поўначы, з усходу.Там красуе ўжо камунаНа тарфянні бурым…Паляшук жа адзіночкаЎсё йшчэ бровы хмура.Не хмурыся, добры дзядзька,Гэтак хмурна, сумна!Для тваёй жа лепшай доліВырасла камуна.*А па рэчцы па АрэсеБегае «маторка»; —Стары човен, як карыта,Пазірае горка.Дажывае свайго векуНа яве ўжо новай,Бо ўжо човен у ПалессеЎрэзаўся сталёвы.Новы човен сілы повен,Гордасцю лялее…Паланеецца АрэсаЧырвонай лілеяй.*А на рэчцы на АрэсеТэмп узяты шпаркі:Камунары, камунаркіГлядзяць гаспадаркі.Тут спаборніцтва ў пашане,Ударніцтва такжа,Кожны месца сваё знае,Бо іначай — як жа?!Не пагаснуць для іх зоркі,Як дасюль не гаслі;Пашыраецца камуна,Пашырае яслі.*А на рэчцы на АрэсеРастуць акцябраты,Піянеры, камсамольцы —3 бальшавіцкім гартам.Расце змена камунарамСтойкім, гартаваным.Служыць будуць камунарствуЯк бацькі, аддана.Не папусцяць сябе ў крыўдуЎ буры, ў ліхалецці;Для іх цэлы свет — край родныДля іх сонца свеціць*А на рэчцы на АрэсеБудынкі, будынкі!Пахнуць соснаю смалістай,Пахнуць свежым тынкам.Сцены гладка склютаваны,Стрэхі з бляхі белай,Столь, падлога габляваны,Вокны ў сажань цэлы.Днём іх сонца асвятляе,Электрыка — ўночы..Так сабе сам іх пастроіўКамунар-рабочы.*А на рэчцы на АрэсеМнога, многа дзіва;Жывуць сабе камунарыВесела, шчасліва.Ды камуну сваю ладзяць,Каб што дзе ды лепей,Запяваюць гулка песні:— Калі хто зачэпе,Ды час прыйдзе, ды паклічуцьДа новай работы,—Пойдзем асушаць з вінтоўкайПінскія балоты.