Читать «Над ракою Арэсай» онлайн - страница 6

Янка Купала

IV

Шмат чаго зрабілі Камунары ўжо: Выраслі будынкі Над балот мяжой. Хаты і аборы, Хоць не ўсе яшчэ, Сталі роўным радам, Стала жыць лягчэй. Хутка збудавалі I млын паравы, Пры ім лесапілку У два паставы. Млын вурчыць ды меле На муку зярно, Рэжа лесапілка За бярном бярно. Пры той лесапілцы Працаваў змагар, Барысенкам. зваўся Гэны камунар. Падкладаў калоды, Дошкі аднімаў, Але рукой моцнай Долі не ўтрымаў. Аднаго так разу, Неўспадзеў зусім, Адляцела дошка, Гакнула па ім. Гакнула без жалю, Як тым абухом… Народ збегся быстра, Абступіў кругом. На нарах панеслі, Клалі ў ложак з нар; Тры дні і тры ночы Ўміраў камунар. I сканаў ваяка За быт камунарскі; Ўжо яму не трэба Ні трудоў, ні ласкі. Над магілай свежай Капнула сляза; Чулую прамову Старшыня сказаў: «Спі, наш Барысенка, Камунарскі сын! У сям'і у нашай Быў ты не адзін. Арміі Чырвонай Верны быў салдат, Полк з цябе быў рады, I начальнік рад. Ой, таварыш любы! Рана, браце, згас, Камуністам стойкім Быў на варце ў нас. Спі, наш Барысенка, Лёгкім будзь, пясок!.. Па табе застаўся Твой малы сынок. Ен цябе падменіць, Не здрадзіць табе,— Першым будзе ў нашай Ворцы і сяўбе. Будзе ён ударнік, Будзе брыгадзір… Спі, наш Барысенка, Працы камандзір!» Сыпнулі зямлёю На сасновы гроб; Грабарок уважна Курганок нагроб. Камунаркі збоку Плакалі няўзнак,— Свайго камунара Шкадавалі так. Ды йшчэ галасілі Бабулі на ўмор: — На каго ж пакінуў? — А нашто ж памёр? Ідзе будаўніцтва, Ідзе карчаванне Усё далей, шырай, Шчыра, безустання. У камуне школа, Электрычнасць, яслі, Дымныя лучыны Назаўсёды згаслі. У камуне ў сотні Кароў бродзяць стады, Іржуць рэзва коні, Растуць буйна грады. А з прыселля глянуць, Вокам кінуць вокал: Разляглося поле Далёка-далёка. Трактары шнуруюць Над Арэсай-рэчкай, Сякуць плугам, дыскам Торфішча на сечку. Жыта, авёс, бульбу, Каноплі, капусту Засяваюць, садзяць На той глебе тлустай. I сёння зайздросціць «Мінарал» балоту: Бо ўраджай на торфе, А на ім пустота. Так расце, расце ўсё Небывалым ростам, I, здаецца збоку, Усё так ясна, проста. Як бы тут спрадвеку Ўсё так вырастала, Бы сама сабою Багна полем стала. Але так здаецца… Ўсё зрабілі рукі, I іх не забудуць Патомкі-унукі. Што зрабілі людзі 3 балотных палеткаў, Сведкай верш мой гэты, Вясна гэта сведкай. Тысяча гектараў Ды яшчэ са трыста Засеяна збожжа На балоце чыстым. * Я сяўбу сам бачыў, Палеткі абходзіў, На жыццё камуны Наглядзеўся годзе. Тут жа я прымеціў З'явішча такое: Як бы ўся ў іх праца Шла сама сабою. Бо як ні ўзіраўся Гэтак ды іначай, Я там прыганятых Ніякіх не бачыў. Таксама начальства Не чуваць, не відна… Як жа так без панства, Без прынук агідных? Ды такое нешта Яшчэ я заўважыў, Што для чужаземца Здалося б міражам. Гэта перад светам Павінен адзначыць: Мне людзей там смутных Не прыйшлося бачыць. I не чуў ў камуне Скрытных уздыханняў, Лаянак і сварак, Горкіх нараканняў.